На фоне ўцёкаў у Беларусь суддзі Шмыта прэм’ер Польшчы выдзеліць 25 млн долараў на бяспеку і выведку

14 траўня, Позірк. На ўмацаванне Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) і Агенцтва выведкі (AW) Польшчы з рэзерву прэм’ер-міністра будзе выдзелена 100 млн злотых (25,2 млн долараў), паведаміў на прэс-канферэнцыі 14 траўня ў Варшаве кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск.
Паводле інфармацыі RMF24, прынята рашэнне “аднавіць у краіне прадстаўніцтвы ABW”, на што спатрэбяцца грошы. Акрамя таго, Туск, спаслаўшыся на звесткі кіраўніцтва AW, заявіў, што “апошнія гады моцна прыслабілі эфектыўнасць” гэтага ведамства.
Чыноўнік таксама заявіў, што Польшча не будзе прымаць мігрантаў у рамках ухваленага 14 траўня міністрамі фінансаў ЕС міграцыйнага пакта, паколькі яна ўжо прытуліла сотні тысяч уцекачоў з Украіны і дзясяткі тысяч рэлакантаў з Беларусі.
Адметна, што Туск абвясціў пра дадатковае фінансаванне бяспекі і выведкі на фоне сітуацыі з уцёкамі ў Беларусь Томаша Шмыта, які на радзіме займаў пасаду суддзі Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве.
13 траўня экс-начальнік Службы вайсковай контрвыведкі (SKW) Пётр Пытэль заявіў выданню Gazeta Wyborcza, што спецслужбам вядома пра ўсе сакрэтныя дакументы, да якіх меў доступ Шмыт, і сярод іх не было тых, якія б тычыліся абароннага патэнцыялу Польшчы.
Пра ўцёкі Шмыта ў Беларусь стала вядома 6 траўня.
Польская пракуратура лічыць Шмыта ўдзельнікам гібрыднай інфармацыйнай вайны Беларусі і Расіі
Польскі суддзя Шмыдт, які ўцёк у Беларусь, звольнены
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі, і прыставіў да збеглага суддзі Шмыта ахову

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

