Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі зніжаюцца другі год запар — Белстат

16 траўня, Позірк. У першым квартале 2024 года замежныя інвестары ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі 2,8 млрд долараў — на 6,7% менш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (3 млрд), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За студзень — сакавік 2023-га да папярэдняга года гэты паказчык знізіўся на 11,8% (у першым квартале 2022-га было 3,4 млрд долараў).
Асноўнымі інвестарамі ў гэтым годзе з’яўляецца Расія — 57,5% ад усіх сродкаў, якія паступілі (у 2023-м — 44,8%, у 2022-м — 37,7%) і Кіпр — 13,5% (28,8% і 22,9% адпаведна).
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 2,3 млрд долараў (2,6 млрд і 3 млрд).
У сваю чаргу Беларусь інвеставала за мяжу 1,2 млрд долараў (1,9 млрд і 1,6 млрд). У асноўным у Расію — 91% (92,2% і 81,9%).
Статыстычнае ведамства падкрэсліла, што ў прыведзеных даных не ўлічваюцца інвестыцыі ў банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, Банк развіцця, бюджэтныя арганізацыі.
За 2023 год у рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд долараў (за 2022-ы — 7 млрд; +10%).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка