У Магілёве выяўлена масавае пахаванне з парэшткамі не менш за 124 чалавек

21 траўня, Позірк. У цэнтры Магілёва ў ходзе рамонтных работ выяўлена больш за 3,5 тыс. касцяных парэшткаў, паведаміў 21 траўня Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Гэта адбылося ў канцы сакавіка пры закапванні катлавана на скрыжаванні вуліцы Карпінскага і Медыцынскага завулка, удакладнілі ў ведамстве.
“У рамках судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы касцяных парэшткаў даследавана больш за 3.600 аб’ектаў: рэбры, чарапы, трубчастыя косткі, пазванкі, ніжнія сківіцы і інш. Устаноўлена, што яны з’яўляюцца чалавечымі і адносяцца да не менш за 124 чалавек. Характар змены дадзеных касцяных парэшткаў паказвае на тое, што даўнасць пахавання складае звыш 70 гадоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
На некаторых касцяных аб’ектах судэкспертамі “выяўленыя сляды, якія могуць сведчыць аб перанесенай хірургічнай аперацыі (ампутацыі канечнасці)”, падкрэслівае ДКСЭ.
Адзначаецца, што будзе праведзеная экспертыза касцяных парэшткаў, якія “пазней выяўленыя на гэтай жа тэрыторыі”.
Мяркуючы па апублікаваных ведамствам фота, згаданы катлаван знаходзіцца побач з Магілёўскай гарадской бальніцай хуткай медыцынскай дапамогі, якая адсвяткавала ў 2022 годзе 220-годдзе з моманту заснавання.
Магілёўская губернская бальніца была адкрытая ў 1802 годзе і працягвае працаваць практычна без перапынкаў. Месцазнаходжанне ўстановы застаецца нязменным, яе будынкі падвяргаліся перабудове.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУ 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку, адхілена 56 заяў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай падзякаваў Кізіму за працу і "ўмацаванне беларуска-украінскіх адносін" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка