Былы баец ПВК “Вагнер” з Беларусі прыгавораны ва Украіне да 15 гадоў зняволення

22 траўня, Позірк. Грамадзянін Беларусі прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі за дзеянні “па заданні расійскай ваеннай разведкі”, паведамляе Служба бяспекі Украіны.
Адзначаецца, што мужчына прыбыў ва Украіну для “карэкціроўкі ўдараў па энергетычнай інфраструктуры”. Яго затрымалі ў студзені 2024 года пры спробе “замацаваць GPS-трэкеры на апоры ліній электраперадач, якія сілкуюць Кіеўскую агламерацыю”.
Паводле даных следства, у 2014–2017 гадах затрыманы ў складзе “тэрарыстычных груповак “лнр” і “днр” удзельнічаў у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны. У 2022-м, пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, мужчына ўступіў у расійскую прыватную вайсковую кампанію “Вагнер”, у шэрагах якой “штурмаваў Бахмут і бліжэйшыя пасёлкі”.
“Пасля ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў заданне ад свайго куратара па падрыхтоўцы дыверсій на памежнай тэрыторыі Украіны”, — сцвярджае СБУ.
Судом беларус прызнаны вінаватым паводле арт. 113 (дыверсія) і арт. 2583 (удзел у тэрарыстычнай групе або тэрарыстычнай арганізацыі) Крымінальнага кодэкса Украіны.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства


