НАУ атрымаў доступ да партала дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі
26 траўня, Позірк. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) атрымала доступ да інтэрнэт-партала дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі.
Пра гэта паведаміў 26 траўня ў сваім тэлеграм-канале кіраўнік НАУ Павел Латушка. Аналагічная інфармацыя размешчаная непасрэдна на сайце каталога.
Ён падкрэсліў, што кантроль над сайтам атрыманы “без выкарыстання дапамогі асоб унутры Беларусі”, адпаведна, “не створана рызыка [бяспекі] ніводнаму супрацоўніку беларускіх музеяў”.
Паводле слоў Латушкі, пераход партала пад кантроль НАУ кажа пра тое, што “так званы міністр культуры Анатоль Маркевіч не кантралюе сферу культуры Беларусі”.
“У нашым распараджэнні знаходзіцца каталог, які змяшчае амаль 165 тыс. музейных прадметаў, якія з’яўляюцца нацыянальнай спадчынай беларускага народа, а не рэжыму Лукашэнкі”, — сказаў палітык.
Каталог, адзначыў ён, “перададзены на захаванне Музею вольнай Беларусі, які з’яўляецца адным са шматлікіх праектаў НАУ”.
“Усе грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць доступ да звестак аб музейных прадметах, якія знаходзяцца ў музеях і калекцыях Рэспублікі Беларусь”, — заявіў Латушка.
“З сённяшняга дня, — дадаў ён, — калі хтосьці вырашыць знішчыць музейныя прадметы, або нанесці ім шкоду, прадаць, перадаць трэцім асобам і краінам, то ён павінен разумець, што мы дакладна ведаем стан музейных прадметаў, месца іх захоўвання і адказных за гэта асоб”.
Паводле сцвярджэння кіраўніка НАУ, “за знішчэнне, крадзеж і незаконную перадачу музейных прадметаў будзе прымененая адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі”.
Латушка таксама паведаміў аб уключэнні ў дзяржкаталог 26 мая новых прадметаў, якія з’яўляюцца “гістарычнай і культурнай каштоўнасцю беларускага народа”.
На партале каталога ў пераліку музейных каштоўнасцяў цяпер размешчаныя бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітвязняў беларусаў працы журналісткі Марыі Грыц; сукенка “БЧБ-нявесты” Іны Зайцавай, у якім яна ўдзельнічала ў акцыях пратэсту 2020 года; адзенне добраахвотніка палка Каліноўскага Васіля Грудовіка (пазыўны “Атам”), які загінуў ва Украіне ў 2022 годзе; адзенне былой палітзняволенай, удзельніцы фэнтэзі-фолк-гурта Irdorath Юліі Марчанка (Юніцкай); пратакол аб выніках галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі выбарчай камісіі № 35 (Ліда, Гродзенская вобласць), у якім зафіксаваная перамога Святланы Ціханоўскай; шыльда “Skwer Wolnej Białorusi” (Сквер свабоднай Беларусі) — копія аналагічнай вулічнай шыльды ў Беластоку.
Месцам фізічнага захоўвання гэтых прадметаў у каталогу названы размешчаны ў Варшаве Музей свабоднай Беларусі.
“Таксама сёння мы ўносім у дзяржаўны каталог Музейнага фонду фатаграфію кааліцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, якая ўдзельнічае ў першых прамых дэмакратычных выбарах у Каардынацыйную раду”, — адзначыў Латушка.
Новыя пазіцыі ў каталогу, паводле яго слоў, з’яўляюцца “гістарычнай праўдай і беларускай нацыянальнай спадчынай”. Латушка паабяцаў і далей “папаўняць Музейны фонд Беларусі”.
Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Беларусі — сукупнасць звестак аб каштоўных музейных прадметах, уключаных у названы фонд.
Электронны каталог пачаў фарміравацца ў 2001 годзе. У 2005-м быў прыняты закон “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”, у 2006-м — пастанова Савета міністраў N 730. Гэтыя дакументы рэгулююць пытанні стварэння і функцыянавання каталога.
У ліпені 2008 года пры Нацыянальным гістарычным музеі створаны Цэнтр дзяржаўнага каталога Музейнага фонду. На сайце каталога гаворыцца, што цэнтр “ажыццяўляе навукова-метадалагічнае і навукова-лінгвістычнае забеспячэнне дзейнасці” пераліку каштоўнасцяў, займаецца “распрацоўкай уніфікаваных даведнікаў, слоўнікаў, стандартаў апісання музейных прадметаў”, а таксама “вядзенне ў аўтаматызаваным рэжыме цэнтралізаванага ўліку музейных прадметаў музеяў Беларусі”.
- ПалітыкаЛябедзька: Жадаю Ярмошынай здароўя, каб яна дажыла да судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі тэатр у краіне зазнае рэпрэсіі і кадравы голад, за мяжой — фінзалежнасць і звужэнне тэм, лічыць крытыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРазгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПраект ArtPower Belarus па падтрымцы творчых ідэй і праграм будзе працягнуты — БРКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВыпуск беларускамоўнай прозы і дзіцячай літаратуры знаходзіцца ў крызісе — прадстаўнік саюза пісьменнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНі ў незалежным, ані ў "залежным" беларускім кіно пазітыўных тэндэнцый з большага няма — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЭкспарцёры Віцебскай вобласці паказалі найгоршую дынаміку продажаў з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗношанасць асноўных сродкаў вытворчасці нясе пагрозу эканамічнай бяспецы Беларусі — дацэнт БДУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на прадукты харчавання з пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём у Беларусі зафіксавана восем тэмпературных рэкордаў-ранейшыя пратрымаліся годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства