Мінск 11:17

Долар, юань і еўра патаннелі на таргах БВФБ 27 траўня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

27 траўня, Позірк. Амерыканская, кітайская і еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 траўня 2024 года.

Курс долара знізіўся да 3,1721 рубля (-0,0262, -0,82%), юаня — да 4,356 за 10 (-0,0387, -0,88%), еўра — да 3,4465 (-0, 0185, -0,53%).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,5736 за 100 (+0,0128, +0,36%).

На мінулым працоўным тыдні (20–24 траўня) знізілася каціроўка долара — на 0,71% (з 3,2211 да 3,1983) і юаня — на 0,49% (з 4,4164 да 4,3947 за 10), еўра — на 0,57% (з 3,485 да 3,465); вырас курс расійскага рубля — на 1,7% (з 3,5013 да 3,5608 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: