Лукашэнка назваў інфармацыйную вайну “прэлюдыяй да гарачай фазы супрацьстаяння” (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 4–8, 10–13
28 траўня, Позірк. Сёння медыйная супольнасць стала “магутным актарам палітычнага дыскурсу”, прафесія журналіста высунутая на “перадавыя пазіцыі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 траўня на медыяфоруме ў Магілёве.
“У гэтай рэальнасці вы і байцы, і абаронцы, і стратэгі, і тактыкі, а інфармацыя — гэта і рэсурс, і тавар, і сёння — зброя”, — звярнуўся ён да ўдзельнікаў форуму “Роля журналіста ва ўмовах трансфармацыі грамадства”, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і блогеры.
Паводле яго слоў, інфармацыйная вайна — гэта “прэлюдыя да гарачай фазы супрацьстаяння”.
Беларусь, сцвярджае Лукашэнка, знаходзіцца “пад прыцэлам агрэсіўнай прапаганды”, таму ў медыяфоруме ўдзельнічаюць “кіраўнікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, блогеры і эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі профільных ВНУ і ідэалагічнага актыву, прэс-сакратары рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, арганізацый, а таксама прадстаўнікі дзяржорганаў, якія курыруюць пытанні інфармацыйнай палітыкі”.
“Усе, хто стаіць у авангардзе фармавання інфармацыйнай палітыкі і абароны інфармацыйнага суверэнітэту дзяржавы. Кожны на сваім узроўні, у адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі”, — заявіў спікер.
Цяпер, на яго думку, даводзіцца жыць “пад агнём пастаяннай крытыкі, хлусні, абсурдных абвінавачанняў”: “Гэта тэрабайты сфабрыкаваных і шчодра праплачаных медыйных фальшывак пад прыгожай абгорткай”.
Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам у краіне “сур’ёзным чынам перабудавана” сістэма падрыхтоўкі будучых журналістаў з акцэнтам на практычную дзейнасць.
“Новы імпульс развіцця атрымала рэгіянальная прэса, — сцвярджае ён. — Мы пайшлі па шляху стварэння медыяхолдынгаў. Гэта дало магчымасць асучасніць многія выданні, умацаваць творчы і тэхнічны патэнцыялы. Працу ў гэтым кірунку будзем працягваць. Але вы ведаеце, адзіны вымяральнік паспяховасці любога сродку масавай інфармацыі — цікавасць аўдыторыі”.
Інфармацыйнай вайной Лукашэнка апошнім часам называе любую інтэрпрэтацыю падзей у Беларусі, якая не стасуецца з прапагандай. У краіне практычна не засталося незалежных СМІ, большая частка з іх была разгромлена і вымушана працуе за мяжой.
У лютым 2023 года Ігар Луцкі — на той момант намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, а цяпер член Савета Рэспублікі, — выступаючы на калегіі Мінінфарма, падкрэсліў, што “дастаткова вялікія рэсурсы накіраваныя на дзяржСМІ (летась на іх было адведзена ў бюджэце больш за 160 млн рублёў. — “Позірк”.)”.
Выказаўшы папрок у сувязі з тым, што ў рэдакцыях дагэтуль працуюць людзі, якія не падтрымліваюць дзяржпалітыку, чыноўнік нагадаў пра стварэнне назіральнай рады на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта: “Кіраўнікі СМІ адказваюць сёння за падрыхтоўку спецыялістаў. Мы рыхтуем не проста журналістаў, мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронта”.
“Ідэалагічная праца сёння выходзіць на першы план, — заявіў Лукашэнка 8 красавіка падчас прызначэння намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Пярцова, які да таго займаў пасаду міністра інфармацыі. — Трэба падцягнуць, давесці да ладу ўсе СМІ”.
Лукашэнка падкрэсліў, што сёння, “у гэты складаны перыяд”, актуальныя пытанні прапаганды і контрпрапаганды: “Усё сышлося зараз на СМІ. Ідзе інфармацыйная вайна”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПамер бюджэтнага дэфіцыту на 2026 год сведчыць аб узважаным падыходзе да кіравання дзяржфінансамі — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства30 снежня Латвія зафіксавала 3 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі, на мяжы з Літвой спакойна 8 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



