Заблакаваны доступ да сайта праекта “Студэнцкая думка”

28 траўня, Позірк. У Беларусі абмежаваны доступ да сайта праекту “Студэнцкая думка” (dumka.me), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на пракуратуру Мінскай вобласці.
Наглядны орган сцвярджае, што праект парушыў закон аб СМІ, апублікаваўшы “звесткі, якія прапагандуюць спосабы ўхілення ад вайсковай службы”, а таксама “інфармацыю экстрэмісцкага характару, якая падштурхоўвае грамадзян да супрацьдзеяння дзяржаўнай уладзе”.
Сайт “Студэнцкая думка” не абнаўляецца ўжо амаль паўтара года. Больш за год няма новай інфармацыі на звязанай з ім старонцы ў “Інстаграме”. У лютым 2024 года праект абвясціў у сваім тэлеграм-канале пра збор фактаў парушэнняў падчас адзінага дня галасавання (25 лютага).
На згаданым сайце размяшчаліся матэрыялы пра праблемы студэнцтва ў Беларусі, пратэсты ў навучальных установах, суды над былымі студэнтамі, пра палітвязняў, там публікаваліся гісторыі пра студэнцкі супраціў у розных краінах.
Праект пазіцыянаваў сябе як першае незалежнае студэнцкае СМІ, што ад пачатку створана і падтрымлівалася аб’яднаннем “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” (ЗБС), якое ў верасні 2023 года КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем”. На сайце ЗБС паведамляецца, што “Студэнцкая думка” пасля стала самастойным праектам.
23 траўня на патрабаванне Генеральнай пракуратуры быў абмежаваны доступ да сайта povestka.org. На ім, паводле інфармацыі ведамства, “публікавалася інфармацыя, якая прапагандуе спосабы ўхілення ад выканання вайсковага абавязку”, акрамя таго, там “аказвалася дапамога прызыўнікам у частцы ўхілення ад праходжання тэрміновай вайсковай службы”. Усё гэта, сцвярджае Генпракуратура, “супярэчыць нацыянальным інтарэсам дзяржавы”.
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПяць дзён запар у Беларусі фіксуюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя ў лютым склала 5,8% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДваццаціградуснае цяпло ў Беларусь прыйшло на чатыры дні раней за ранейшы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПазіцыя Галоўчанкі можа быць згубнай для фінансавай сістэмы і беларускага рубля, лічыць РаманчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка