Мінск 13:36

Долар і еўра падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

31 траўня, Позірк. Амерыканская і агульная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 траўня 2024 года.

Курс долара вырас да 3,2082 рубля (+0,0023, +0,07%), еўра — да 3,4812 (+0,0075, +0,22%).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,5588 за 100 (-0,0103, -0,29%), юаня — да 4,4127 за 10 (-0,0016, -0,04%).

На адыходзячым працоўным тыдні (27–31 траўня) выраслі каціроўкі долара — на 0,31% (з 3,1983 да 3,2082), юаня — на 0,41% (з 4,3947 да 4,4127 за 10), еўра — на 0,47% (з 3,465 да 3,4812); курс расійскага рубля знізіўся на 0,03% (з 3,5608 да 3,5588 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: