За мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі, за травень — 34

1 чэраеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанулі тры чалавекі, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах.
З пачатку траўня ў вадаёмах Беларусі патанулі 34 чалавекі, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу статыстыкі арганізацыі.
Паводле яе даных, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 — годам раней 25 (-16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзіліся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.
МНС папярэджвае, што купанне дазволена толькі на спецыяльна абсталяваных пляжах; вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых для адпачынку месцах. Не рэкамендуецца купацца пасля ўжывання спіртнога.
У ваду лепш заходзіць паступова, каб даць целу абвыкнуць да перападу тэмператур і пазбегнуць спазму крывяносных сасудаў.
Трэба растлумачыць дзецям, як трэба сябе паводзіць у вадаёме, зазначае МНС. Дзяцей нельга выпускаць з-пад увагі, калі яны знаходзяцца ў вадзе.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства15 сакавіка ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня за ўсю гісторыю метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


