Мангольскія СМІ і прэс-службы дзяржорганаў стрымана паведамілі пра прыбыццё Лукашэнкі

1 чэрвеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня прыбыў у Манголію з першым афіцыйным візітам з моманту ўсталявання ў 1992 годзе дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і гэтай дзяржавай у Паўночна-Усходняй Азіі.
У міжнародным аэрапорце Чынгісхан за 50 км ад сталіцы краіны Улан-Батара, дзе самалёт беларускага госця прызямліўся каля 21:00 паводле мясцовга часу (каля 16:00 паводле Мінска), Лукашэнку сустрэла міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг. Мяркуючы па апублікаваных у СМІ і на сайтах прэс-службаў кадрах, цырымонія сустрэчы была такой жа, як падчас візіту прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ў траўні 2023 года, федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера ў лютым 2024-га.
Афіцыйныя крыніцы прымаючага боку адрэагавалі на прыбыццё Лукашэнкі стрымана. Прэс-службы МЗС, прэзідэнта Манголіі, а таксама дзяржаўнае інфармагенцтва “Манцамэ” распаўсюдзілі ідэнтычнае кароткае паведамленне пра тое, што гэта першы візіт, што ён здзяйсняецца на запрашэнне кіраўніка дзяржавы Ухнаагійн Хурэлсуха, хто сустракаў госця.
“Падчас візіту прэзідэнты дзвюх краін правядуць афіцыйныя перамовы, і абодва бакі падпішуць больш за 10 дакументаў паміж урадамі і ўстановамі. Таксама запланаваны мангола-беларускі бізнес-форум”, — сцісла апісана праграма візіту.
Прэс-служба Лукашэнкі за некалькі дзён да візіту паведаміла, што на перамовах з прэзідэнтам Манголіі плануецца абмеркаваць “перспектыўныя кірункі супрацы для максімальна поўнага раскрыцця патэнцыялу беларуска-мангольскіх стасункаў”. Было заяўлена, што гаворка пойдзе пра “магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, пастаўкі на мангольскі рынак запатрабаванай харчовай і прамысловай прадукцыі айчынных прадпрыемстваў, сумесную працу па лініі аграпрамысловага комплексу”.
31 траўня кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў, што паездка Лукашэнкі ў Манголію — не выпадковасць і не проста двухбаковы візіт, а “дзёрзкае і зневажальнае пасланне ўсёй міжнароднай супольнасці і сістэме міжнароднага правасуддзя”.
Экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж (2009–2017) адрэагаваў на словы Латушкі і заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Гэта, на яго думку, палепшыла б імідж краіны.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці”, заявіла, што “Лукашэнка павінен прадстаць перад міжнародным трыбуналам”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 7.886 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


