Пазбаўленне адвакатаў права на прафесію становіцца непублічным, заяўляе праект “Права на абарону”

3 чэрвеня, Позірк. Звесткі сама меней 15 адвакатаў Мінскай гарадской і Мінскай абласной калегій больш не фігуруюць на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА), заяўляе профільны праект “Права на абарону”.
Сярод тых, каго больш няма ў адпаведным пераліку, былі спецыялісты, ліцэнзіі якім выдалі яшчэ ў 1993 годзе.
“Важна адзначыць, што ніякай інфармацыі пра прымяненне традыцыйных працэдур пазбаўлення права на прафесію ў адкрытым доступе няма. Магчыма, гэта праява новай стратэгіі ў дачыненні да пазбаўлення адвакатаў права на прафесію — непублічнасць такіх рэпрэсіўных методык”, — адзначае “Права на абарону”.
Згодна з аналізам прадстаўнікоў праекта, зніклі імёны дасведчаных адвакатаў Ірыны Багініч, Вольгі Безбародкінай, Наталлі Яфімчык, Анжэлы Ратнер, Галіны Пархімчык, Ірыны Шабанавай, Галіны Шынкарэнка, Алега Глушнёва, Ірыны Багдановіч, Яніны Аляксандравай, Вікторыі Кастраміной, Таццяны Ляташка; маладых адвакатаў (атрымалі ліцэнзіі ў 2021 годзе) Аляксандра Галавача і Артура Сілівончыка.
“Права на абарону” называе гэта тэндэнцыяй “запалохвання і змяшчэння людзей у сітуацыю, калі нават інфармацыя пра тое, што чалавек пазбавіўся сваёй прафесіі, застаецца сам-насам з гэтым чалавекам”.
У публічнай прасторы, адзначае праект, няма “ніякай інфармацыі пра працэдуры, у выніку якой адвакаты перасталі быць адвакатамі”. Асобныя рашэнні пра выключэнне адваката з калегіі суправаджаліся пазбаўленымі канкрэтыкі паведамленнямі без пазначэння прозвішчаў.
“Падобнае разбурэнне адвакатуры мае жахлівыя наступствы для права на абарону, для становішча кліентаў і іх магчымасці атрымліваць адэкватную юрыдычную дапамогу”, — лічыць “Права на абарону”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пачаўся сістэматычны ціск на адвакатуру.
Інстытут заканадаўча фактычна пазбавіўся незалежнага ад дзяржавы статусу: з 2021 года адвакаты могуць працаваць толькі пры юрыдычных кансультацыях, загадчыкі якіх прызначаюцца на ўзгадненне з Мінюстам. У 2022 годзе паўнамоцтвы загадчыкаў пашырылі.
Супраць шэрагу адвакатаў былі заведзеныя крымінальныя справы з палітычных матываў. Пад пагрозай пераследу некаторыя былі вымушаны пакінуць Беларусь.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адвакатура павінна знаходзіцца пад кантролем “і “дзейнічаць паводле закона, а не нейкіх прыдуманых норм — свабоды слова і іншых свабод”.
У апублікаваным арганізацыяй Human Rights Watch (HRW) 27 траўня дакладзе адзначалася, што ў Беларусі адвакаты зазнаюць “пераслед, адвольнае адкліканне іх ліцэнзій, затрыманні і адміністрацыйныя абвінавачванні, а таксама палітычна матываваны крымінальны пераслед”. Маштаб і жорсткасць цяперашняй хвалі рэпрэсій у дачыненні да адвакатуры праваабаронцы лічаць беспрэцэдэнтнымі.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

