Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства “Мазырсоль”

3 чэрвеня, Позірк. Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да ААТ “Мазырсоль”, вынікае з паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі гэтай краіны.
Ведамства лічыць, што абмежавальныя меры прывядуць да зніжэння экспартных магчымасцяў гэтага прадпрыемства, паўплываюць на аб’ём сродкаў, што паступаюць у бюджэт Беларусі, “а таксама на даходы фізічных і юрыдычных асоб, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію і сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ці рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі”.
МУС Польшчы падкрэсліла, што ААТ “Мазырсоль” уваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, звязанае з унесеным у санкцыйны спіс ЕС Алегам Эйбатавым, які займае пасаду намесніка гендырэктара прадпрыемства па бяспецы, рэжыму і кадрах.
Раней Эйбатаў быў начальнікам Мазырскага пагранічнага атраду. Паводле інфармацыі польскага ведамства, у яго абавязкі ўваходзіў кантроль за бяспекай у адпаведным раёне, перамяшчэннем людзей і тавараў праз участак мяжы з Украінай.
Таксама згадваецца экс-дырэктар прадпрыемства, былы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта Генадзь Богдан (МУС Польшчы называе яго дырэктарам “Мазырсолі”), які знаходзіцца пад санкцыямі.
Згодна з данымі адкрытых крыніц, Богдан узначальваў прадпрыемства з 2012 па 2016 год. На сайце “Мазырсолі” кіраўніком значыцца Уладзімір Дворнік.
Першая прадукцыя “Мазырсолі” выпушчана ў 1982 годзе. Беларусь у 2022 годзе прадала ў ЕС паваранай солі амаль на 10 млн еўра, у 2021 — на 22 млн.
Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што палякі актыўна скупляюць беларускія тавары, асабліва соль.
Польскія вытворцы ў сваю чаргу патрабавалі ва ўладаў увесці санкцыі на харчовую соль нароўні з калійнымі ўгнаеннямі.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНайбольшую колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка