Экс-кіраўнік мангольскай дзяржавы: Лукашэнка — самазванец, сапраўдны прэзідэнт —Ціханоўская

4 чэрвеня, Позірк. “Беларускі дыктатар [Аляксандр] Лукашэнка, які прыбыў у Манголію, з’яўляецца самазванцам і не прадстаўляе беларускі народ”, — заявіў Цахіягійн Элбэгдорж, які ўзначальваў мангольскую дзяржаву ў 2009–2017 гадах.
“Сапраўдным прэзідэнтам, прызнаным міжнароднай супольнасцю, з’яўляецца Святлана Ціханоўская. Яна заслугоўвае нашай поўнай падтрымкі”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
На яго думку, сустрэча з Лукашэнкам “толькі ганебна легітымізуе вайну і тэрор яго рэжыму”. “Яму месца ў турме, а не ва ўладзе”, — перакананы Цахіягійн Элбэгдорж.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў адказ назвала экс-прэзідэнта Манголіі “сусветным абаронцам дэмакратыі, свабоды і справядлівасці”. “Мы павінны дакладна заявіць, што ўяўляе сабой дыктатар Лукашэнка: ён злачынец і павінен сядзець за кратамі”, — дадала яна.
31 траўня, напярэдадні візіту Лукашэнкі, Цахіягійн Элбэгдорж заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Гэта, на яго думку, палепшыла б імідж краіны.
3 чэрвеня ва Улан-Батары затрымалі не менш як чатырох актывістаў руху “Не вайне”, якія выйшлі на пратэст супраць візіту Лукашэнкі. Іх пратрымалі ў паліцэйскім участку каля дзвюх з паловай гадзін.
Лукашэнка наведвае Манголію 1–4 чэрвеня. Ва Улан-Батары яго прынялі прэзідэнт краіны Ухнаагійн Хурэлсух, старшыня Вялікага дзяржаўнага хурала Гамбажавін Занданшатар. З кіраўніком мангольскай дзяржавы беларускі госць падпісаў дагавор аб дружалюбных стасунках і супрацы.
Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі і ўнутраных спраў Манголіі і Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі аб узаемным прызнанні і абмене пасведчанняў кіроўцы, міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі і дарожная карта супрацы профільных міністэрстваў на 2024–2026 гады, дарожная карта супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі ды інш.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

