Памежная служба Польшчы паведаміла пра раненне чарговага супрацоўніка на мяжы з Беларуссю

4 чэрвеня, Позірк. Яшчэ адзін супрацоўнік Памежнай аховы Польшчы атрымаў раненне на мяжы з Беларуссю, паведамляе прэс-служба ведамства.
Інцыдэнт здарыўся 3 чэрвеня ў раёне Белавежскай пушчы. Заяўлена, што “група агрэсіўна настроеных людзей” ударыла яго па галаве галінай дрэва. Памежнік шпіталізаваны, пагрозы яго жыццю няма.
Пра напады замежнікаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў паведамлялася таксама 28 і 31 траўня.
29 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў размяшчэнне памежнікаў у вёсцы Дубічэ-Царкеўнэ (ля Белавежскай пушчы) і заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону каля мяжы з Беларуссю.
1 чэрвеня віцэ-прэм’ер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што буферная зона на мяжы з Беларуссю павінна быць адноўленая 4 чэрвеня. Разам з тым 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семаняк паведаміў, што вяртанне буфернай зоны будзе перанесенае на пазнейшы тэрмін.
4 чэрвеня намеснік міністра нацыянальнай абароны гэтай краіны Цэзары Томчык заявіў, што ў сувязі з узрослым ціскам на мяжу з боку Беларусі Польшча на гэтым тыдні правядзе кансультацыі пра вяртанне буфернай зоны, пасля чаго будзе прынятае тое ці іншае рашэнне.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВялікабрытанія не зменіць палітыку ў дачыненні да Лукашэнкі-дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

