За травень колькасць спраў аб банкруцтве павялічылася на 12,2%

7 чэрвеня, Позірк. На 1 чэрвеня 2024 года ў судах знаходзілася 294 справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.
Для параўнання: на 1 траўня ў судах было 262 такія справы, на 1 чэрвеня 2023 года — 846. Такім чынам, за месяц іх колькасць вырасла на 12,2%, але ў гадавым вымярэнні знізілася на 65,2%.
Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці тычылася 287 спраў (256), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 36 (38).
У траўні распачатыя вытворчасці па справах аб банкруцтве “Камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Гарадоцкага раёна імя Свярдлова” (Віцебская вобласць) і ААТ “Барысаўскі завод палімернай тары “Паліміз” (Мінская вобласць).
Вынесена рашэнне аб прызнанні банкрутам ААТ “Пінскі завод штучных скур” (Брэсцкая вобласць).
Спынена вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці ААТ “Мазырскі аўтарамонтны завод” (Гомельская вобласць).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


