За мінулы тыдзень у Беларусь прыбыло больш за 3,5 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт

7 чэрвеня, Позірк. За мінулы тыдзень (з 6:00 31 траўня па 6:00 7 чэрвеня) у Беларусь уехала 3.542 грамадзяніны Украіны (тыднем раней — 3.457), вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Непасрэдна з Украіны (афіцыйна мяжа закрытая) прыбыў адзін чалавек (0), транзітам праз Польшчу — 2.820 (2.850), Літву — 671 (540), Латвію — 50 (67).
Ад пачатку года ў Беларусь накіраваўся 53.641 украінскі грамадзянін: транзітам праз Польшчу — 42.029, Літву — 10.921, Латвію — 666, з Украіны — 25.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбыла 200.133 грамадзяніны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.943, транзітам праз Польшчу — 139.817, Літву — 39.171, Латвію — 5.202.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, гаворку трэба весці пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка