Кавалеўскі: У “пашпарта новай Беларусі” дакладна ёсць перспектыва
7 чэрвеня, Позірк. Праца над праектам “пашпарта новай Беларусі” працягваецца, але кожны крок не выносіцца ў публічнае поле з меркаванняў бяспекі і для прадухілення магчымых правакацый, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, “далёка не кожны крок паспяховы”, але АПК “удасканальвае падыходы” да прызнання дакумента.
Адной з праблем на шляху рэалізацыі праекта Кавалеўскі назваў адсутнасць “органа выдачы” пашпарта. Без гэтага, удакладніў ён, немагчыма надрукаваць узоры дакумента.
Орган выдачы, у сваю чаргу, не можа працаваць без ключавых кадраў, з пошукам якіх, паводле сцвярджэння намесніка кіраўніка АПК, ёсць цяжкасці: “Людзі адмаўляюцца, бо разумеюць: публічная праца ў такім праекце — гэта рэпрэсіі з боку рэжыму ў дачыненні да спецыяліста і яго родных”.
“На жаль, мы трапляем у заганнае кола: пакуль не знойдзем людзей — не будзе органа выдачы. Пакуль не будзе органа выдачы — не будзе ўзораў. Пакуль не будзе ўзораў — не будзе пачынацца размова аб прызнанні”, — сказаў Кавалеўскі.
Паводле яго слоў, праверкай кампаніі Garsų Pasaulis, якая дапамагала ў распрацоўцы дызайну пашпарта, зараз займаецца Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы. “Калі ДДБ Літвы прызнае гэтую кампанію нядобранадзейнай — мы будзем шукаць новага партнёра для друку ўзораў і далейшага супрацоўніцтва, з рэпутацыяй, якая не будзе ні ў каго выклікаць пытанняў. Пры гэтым супрацоўніцтва з [другім партнёрам] Геральдычнай радай працягнецца, бо яна займаецца выключна дызайнам. Ніякага доступу да тэхнічнай часткі праекта, друку, выдачы, бяспекі, персанальных даных беларусаў рада не мела і мець не будзе”, — падкрэсліў палітык.
Ён адзначыў, што не можа назваць тэрмін рэалізацыі праекта, бо ёсць “абставіны, якія знаходзяцца па-за кантролем АПК”.
“Прашу зразумець, што мы робім справу, якую ніколі не рабілі. Магу толькі прасіць аб цярплівасці. У праекта дакладна ёсць перспектыва”, — сказаў Кавалеўскі.
Узоры “пашпарта новай Беларусі” пакуль не гатовыя, паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка 6 чэрвеня на сустрэчы з беларускай дыяспарай у Любліне.
“Пакуль гэта, шчыра, падвісае. Падвісае з пункту гледжання [таго, што] няма ўзору — раз, падвісае з пункту гледжання прызнання”, — сказаў Латушка пра праект.
Паводле яго слоў, ён абмяркоўваў пытанне прызнання дакумента з адным з намеснікаў міністра ўнутраных спраў Польшчы: “Ён сказаў мне: “Маё прыватнае меркаванне — я не лічу гэта рэальным”.
Змяніць такое стаўленне могуць факты прызнання яго іншымі краінамі, лічыць Латушка.
Аб праекце “пашпарта Новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года.
4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
У сакавіку 2024 года АПК паведаміў аб завяршэнні стварэння “пашпартнага цэнтра” і фарміравання “каманды прафесіяналаў”, якая будзе займацца праектам.
Тады ж было заяўлена аб затрымцы прыбыцця “спецыяльных матэрыялаў” для вырабу першых 500 узораў дакумента.
28 траўня Беларускі раследавальніцкі цэнтр апублікаваў даследаванне “Пашпарт новай Беларусі” і стары “кашалёк” Лукашэнкі. Як кампанія-распрацоўшчык дакумента звязана з Віктарам Шаўцовым”. Журналісты БРЦ сцвярджаюць, што літоўскае прадпрыемства Garsų Pasaulis звязанае з блізкім да Лукашэнкі бізнэсменам, а Геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС.
29 траўня Кавалеўскі заявіў, што “кожны падрадчык і партнёр праекта “пашпарта новай Беларусі” пройдзе праверку”.
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+