Зяленскі: Беларусь будзе свабоднай краінай

11 чэрвеня, Позірк. Наступіць час, калі Беларусь будзе свабоднай краінай і часткай еўрапейскай супольнасці, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы 11 чэрвеня ў Берліне на міжнароднай канферэнцыі па аднаўленні Украіны.
Паводле яго слоў, якія перадае агенцтва УНІАН, “як бы ні мяняліся палітычныя настроі ў Еўропе, факт рэальнасці такі: Еўрасаюз патрэбны ўсім еўрапейцам без выключэння”, “кожнай нацыі, якая падзяляе еўрапейскія каштоўнасці”.
“Украінцы — такая нацыя. Як і нашы суседзі ў Малдове, і народ Грузіі, і дзяржавы Балкан, і іншыя, хто паважае Еўропу, свабоду і вяршэнства права”, — сказаў украінскі прэзідэнт.
У Зяленскага не было афіцыйнай сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай, якая неаднаразова заяўляла пра гатоўнасць яе правесці.
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі, былы кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску Ігар Кізім сказаў у лютым у інтэрв’ю “Позірку”, што сярод прыярытэтаў уладаў у Кіеве на першым месцы — барацьба з агрэсіяй Расіі. Ён таксама адзначыў, што кантакты Украіны з дэмсіламі былі на розных узроўнях — як публічныя, так і непублічныя.
23 сакавіка Кізім паведаміў, што афіцыйных кантактаў паміж Мінскам і Кіевам не было з пачатку вясны 2022 года. Паводле яго слоў, у сакавіку Аляксандр Лукашэнка звязваўся пры яго пасярэдніцтве з Зяленскім. Пасля гэтага дыялог не падтрымліваецца.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


