Ля амбасады Беларусі ў Вільнюсе прайшла акцыя салідарнасці з Максімам Знакам

12 чэрвеня, Позірк. Акцыя салідарнасці з палітвязнем адвакатам Максімам знакам прайшла 11 чэрвеня перад будынкам амбасады Беларусі ў Вільню
Паводле інфармацыі праекта “Права на абарону”, мерапрыемства было арганізаванае Саветам адвакатаў Літвы. Як адзначыў яго кіраўнік Міндаўгас Кукайціс, прысутныя прыйшлі, каб “гучна казаць аб канкрэтным чалавеку, казаць аб катаваннях, якія да яго ўжываюцца, аб сітуацыі з інкамунікада, у якой знаходзіцца вязень сумлення”.
Яўген Пыльчанка, які бараніў на судзе Знака і пазбаўлены пазней статусу адваката, заявіў пра прафесіяналізм калегі: “Ён ясна паказаў, як павінен паводзіць сябе юрыст, каб адпавядаць зместу, мэтам і пакліканню прафесіі”.
Знак не толькі адвакат, але і літаратар — знаходзячыся ў СІЗА, ён напісаў і перадаў на волю нататкі і вершы, якія былі выдадзеныя ў кнізе “Зекамерон”, адзначыла паэтэса Сабіна Брыла.
“Максіма таксама пераследуюць за яго місіянерскую пазіцыю ў жыцці, якая ўяўляе пагрозу і небяспеку для рэжыму”, — мяркуе яна.
На мітынгу адбылася прэм’ера песні на вершы палітвязня, перакладзеныя на літоўскую мову.
Максім Знак — юрыст, прадстаўнік штаба экс-банкіра Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзідэнта, член першага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасня 2021 года асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
21 траўня 2022 года рабочая група па адвольных затрыманнях ААН накіравала беларускім уладам апавяшчэнне аб прызнанні неправамерным пазбаўленне волі Знака.
Палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада — без сувязі са знешнім светам з лютага 2023 года.
Пазбаўлены ліцэнзій два адвакаты, у тым ліку які дэманстраваў лаяльнасць уладам


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

