Ціханоўская абмеркавала з дарадцам Байдэна неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі
12 чэрвеня, Позірк. Неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны абмеркавала з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Сустрэча прайшла 12 чэрвеня ў Белым доме, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
Адзначаецца, што падчас перамоваў Ціханоўская “распавяла пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне” і “падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для перамен у Беларусі”. Дэмлідар таксама ўзняла пытанне ваенна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, “падсвяціўшы мізэрную падтрымку грамадствам уступу ў вайну і ўніфікацыі з Расіяй”.
Гаворачы пра ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі, Ціханоўская адзначыла, што санкцыі “не павінны мець шчылін і мусяць быць скіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расіі ў вайне”.
Паведамляецца, што Ціханоўская “падкрэсліла важнасць выдачы віз” і “дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой”, нагадаўшы пра неабходнасць ізаляцыі рэжыму, а не людзей, бо “беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі”.
12 чэрвеня Ціханоўская сустрэлася таксама з экс-спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі і амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін, Дзікам Дурбінам, Пітэрам Уэлчам.
Падчас сустрэчы, паведамляе прэс-служба, палітык “адзначыла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам”, нагадала пра важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне.
Дэмлідар пазнаёміла амерыканскіх палітыкаў з вынікамі выбараў у Каардынацыйную раду і планамі дэмсіл на 2025 год. Бакі абмеркавалі праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а таксама “пытанне санкцый, працяг і павелічэнне падтрымкі незалежных медыя, рэпрэсаваных, культурніцкіх і праваабарончых ініцыятыў, мерапрыемствы па Беларусі падчас саміту НАТО і падтрымку беларусаў у ЗША”.
Ціханоўская зноў заклікала амерыканскі бок “раздзяляць беларускі народ і рэжым” і не дапусціць, каб Беларусь “стала суцяшальным прызам для Пуціна”.
Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША 11–13 чэрвеня.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка