ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць беларускіх кампаній і фізічных асоб

13 чэрвеня, Позірк. За падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі 12 чэрвеня санкцыі ў дачыненні да больш як 300 кампаній у розных краінах, а таксама іх кіраўнікоў, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента ЗША.
Большасць юрыдычных і фізічных асоб у новым санкцыйным пакеце з’яўляюцца рэзідэнтамі і грамадзянамі Расіі. Таксама абмежаванні закранулі грамадзян і кампаніі з Беларусі, Кітая, Кыргызстана, Ліхтэнштэйна, Малдовы, ААЭ, Сінгапура і Турцыі.
У санкцыйныя спісы ЗША ўключаны размешчаны ў Мінску “Завод СВТ” і яго дырэктар Валянцін Міклашэвіч. Прадпрыемства з’яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам сучаснай радыёвымяральнай апаратуры, высокадакладных сродкаў вымярэння, аўтатрактарнай электронікі.
Магілёўскае УПЧНП “Тэхналіт” (і яго кіраўнік Аляксандр Бадзяка), жодзінскае ТАА “Базцьюб” (Алена Перасяляк), бабруйскае ААТ “Беларусьрэзінатэхніка” (Алег Шпакаў, Дзмітрый Манько) патрапілі пад санкцыі за супрацоўніцтва з 81-м бранятанкавым рамонтным заводам, якія знаходзяцца ў расійскім Армавіры.
Як паведаміў Мінфін ЗША, акрамя згаданых прадпрыемстваў і асоб, у пакет санкцый уключана мінскае ТАА “Кванд ІС”, якое “распрацавала і выпрабавала баражыруючыя беспілотнікі з боепрыпасамі, а таксама сумесна з урадам Беларусі распрацавала і выпрабавала БПЛА назірання”.
Апошні раз амерыканскія санкцыі супраць беларускіх юрыдычных і фізічных асоб уводзіліся 15 красавіка. 20 красавіка Мінскі завод колавых цягачоў, які ўжо знаходзіўся пад санкцыямі ЗША, быў уключаны ў санкцыйны спіс за садзейнічанне ракетнай праграме Пакістана.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа чэрвень і ліпень выпала летняя норма ападкаў — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ чэрвені і ліпені Белгідрамет выпусціў рэкордную за апошнія 10 гадоў колькасць штармавых папярэджанняў з аранжавым узроўнем небяспекі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар займае перадапошняе месца ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаІдэолагі прылічылі да нацыянальных брэндаў сістэму залпавага агню "Паланэз" (+ каментар эксперта)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка