У мінскім парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел вайскоўцы васьмі краін, у тым ліку Расіі і Кітая

14 чэрвеня, Позірк. У парадзе, які пройдзе ў Мінску 3 ліпеня з нагоды дзяржсвята Дня незалежнасці, возьмуць удзел вайскоўцы Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Кітая, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ведамства адзначае, што прадстаўнікі 21 дзяржавы пацвердзілі ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці Беларусі.
Як паведамлялася, чарговая партыя вайсковай тэхнікі з Расіі прыбыла ў Беларусь для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня. У складзе эшалона гаўбіцы “Мста-Б” і мінамётныя комплексы 2С12 “Сані”. Таксама з Масквы для ўдзелу ў парадзе дастаўлена 10 танкаў Т-34 40-х гадоў мінулага стагоддзя.
Мінабароны паведамляла, што ў парадзе ўпершыню будуць задзейнічаныя аператыўна-тактычныя комплексы “Іскандэр-М”, а таксама больш за 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі.
15 траўня прэс-служба Мінабароны са спасылкай на намесніка кіраўніка ведамства Андрэя Жука паведамляла, што ўсяго ў парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел больш за 6 тыс. вайскоўцаў і блізу 250 адзінак баявой тэхнікі і авіяцыя.
Акрамя Мінабароны ў парадзе прымуць удзел разлікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Следчага камітэта, кадэцкія вучылішчы і спецыялізаваныя ліцэі.
Парад завершыцца пляц-канцэртам зводнай роты ганаровай варты і выступленнем вайсковага аркестра.
У 1991–1996 гадах Дзень незалежнасці Беларусі быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце — 27 ліпеня. У выніку ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму галоўнае дзяржаўнае свята было перанесенае на 3 ліпеня — Дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскай акупацыі ў 1944 годзе. Сёлета-80-я гадавіна вызвалення.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка



