Палітвязнямі прызнана яшчэ пяць чалавек

18 чэрвеня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 17 чэрвеня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 5 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведным статусам надзелены Вячаслаў Негадзенка. У заяве ў дачыненні да яго фігуруе арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), аднак у матэрыялах на сайце “Вясны” пазначана, што чалавек з такім імем адбывае пакаранне паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту) КК.
Таксама статусам нададзены асуджаны па арт. 3611 Іосіф Дулеба.
У спіс уключаны Анатоль Валадзько, асуджаны паводле арт. 3612 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), Аляксандр Ёда, асуджаны паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і 3612, Аксана Лепко (арт. 3612).
Ва ўсіх выпадках дакладныя рашэнні судоў невядомыя.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апроч “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларускі ПЭН, Беларускі Хельсінкскі камітэт і Lawtrend.
Цяпер у Беларусі 1.409 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі. Рэальная колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства