Улады зладзілі праверку войскаў для ацэнкі іх дзеянняў у “хутказменлівай абстаноўцы”

21 чэрвеня, Позірк. Па выніках раптоўнай праверкі вайсковае кіраўніцтва Беларусі хоча атрымаць “аб’ектыўную ацэнку гатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў выконваць задачы ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі”, заявіў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
“Праверка носіць комплексны характар і прадугледжвае задзейнічанне разнастайных сіл”, — цытуе военачальніка прэс-служба Мінабароны.
Паводле яго слоў, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый атрымалі задачу рушыць у вызначаныя раёны, арганізаваць іх інжынернае абсталяванне, стварыць сістэму загарод.
Яны таксама павінны быць гатовыя да “пошуку, знішчэння і блакавання дыверсійна-выведвальных груп умоўнага праціўніка, нясення службы на блокпастах”, “аператыўна рэагаваць і выходзіць на вызначаныя рубяжы”.
Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў рушаць ў “новыя пазіцыйныя раёны”, дзе павінны будуць сфармаваць “сістэму прыкрыцця важных аб’ектаў на пагражальных кірунках”.
“Адначасова з дзеяннямі сіл спецыяльных аперацый актыўна дзейнічаюць падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі, абсталяваныя комплексамі “Паланэз” і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню БМ-21 “Град”, — паведаміў Муравейка. — Гэтыя падраздзяленні таксама пад прыкрыццём ССА ўтойліва займаюць вызначаныя раёны і павінны заступіць на баявое дзяжурства па вызначаных аб’ектах”.
У рамках праверкі авіяцыя будзе займацца дастаўкай і высадкай штурмавых груп “на пагражальных кірунках”, падтрымкай сухапутнай групоўкі пры дзеяннях на зямлі, забяспечваць “знішчальнае авіяцыйнае прыкрыццё” важных аб’ектаў сістэмы супрацьпаветранай абароны.
Паводле слоў першага намесніка міністра абароны, будуць актыўна выкарыстоўвацца беспілотнікі, сілы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы; плануецца адпрацаваць “прыёмы дзеяння сухапутных груповак у лясіста-багністай мясцовасці”.
Праверка пачалася 21 чэрвеня ў 9.00, манеўры пройдуць на палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Напярэдадні Дзяржпагранкамітэт заявіў, што Украіна канцэнтруе цяжкае ўзбраенне на мяжы з Беларуссю.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+