Лукашэнка паабяцаў РФ падтрымку па ўсіх знешнепалітычных пытаннях

25 чэрвеня, Позірк. У Беларусі і Расіі ўзгодненая пазіцыя ў знешняй палітыцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.
“Што да праблемных нейкіх пытанняў, нашых МЗС, знешняй палітыкі і нашай працы на міжнародных пляцоўках, у арганізацыях ад ААН да няшчаснай гэтай АБСЕ, у нас праблем абсалютна ніякіх няма, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У нас абсалютна ідэнтычны парадак дня. Мы выступаем па асноўных пытаннях з адных і тых жа пазіцый. І заўсёды Расія можа разлічваць на падтрымку Беларусі па тых пытаннях, дзе мы яе здольныя аказаць. Яшчэ раз дзякую за тое, што вы заўсёды нам аказваеце адпаведную падтрымку”.
Паводле яго слоў, Мінск і Масква дэманструюць “добрым краінам і добрым народам” тое, “як павінны выбудоўвацца стасункі паміж дзяржавамі”.
Лукашэнка падзякаваў кіраўніку расійскай дыпламатыі і кіраўніцтву РФ у цэлым за намаганні па далучэнні Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і выказаў надзею на тое, што Мінск стане яе паўнапраўным членам на саміце на пачатку ліпеня.
“Прынамсі, мяркуючы па вашых выказваннях апошнім часам, я бачу, што мы выканалі ўсе абавязацельствы і такіх праблем па ўступленні Беларусі ў ШАС сёння няма. Гэта вельмі важна для Беларусі”, — сказаў ён, падкрэсліўшы палітычную і эканамічную важнасць прысутнасці краіны на “больш-менш канкрэтнай міжнароднай пляцоўцы, дзе ўдзельнічаюць вядучыя лідары сусветных дзяржаў”.
Лаўроў запэўніў суразмоўцу, што ўсе дамоўленасці па пытанні ўступлення Беларусі ў арганізацыю ўжо замацаваныя. “Самым першым актам саміту ў Астане будзе афіцыйнае прыняцце Беларусі ў паўнапраўныя члены ШАС. І ўвесь астатні саміт Беларусь будзе ўдзельнічаць нароўні з усімі астатнімі членамі”, — падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.
Лукашэнка нагадаў, што найбліжэйшым часам адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, падзякаваў міністру за “рашэнне пра маштабную прысутнасць” расійскіх войскаў і чыноўнікаў на парадзе 3 ліпеня ў Мінску.
“Мы гэта вельмі шануем. Таму можаце спадзявацца, што ўсё, што мы запланавалі разам, з беларускага боку будуць пытанні вырашаныя без затрымкі і без усялякага прыпынення”, — заявіў ён.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваШтучны інтэлект можа быць "дабрадзейным", лічыць супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках дзесяці месяцаў Віцебская вобласць была аўтсайдарам па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 19 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка



