У спіс “экстрэмістаў” дададзена 19 чалавек, у тым ліку шэсць палітвязняў
6 ліпеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 5 ліпеня дададзена яшчэ 19 чалавек, усяго ў ім 4.194 пазіцыі.
У абноўлены дакумент на сайце Міністэрства ўнутраных спраў унесеныя імёны шасці грамадзян, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Гэта Арцём Антонаў і Алена Дуброўская (абодва прыгавораныя да 1,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса), Арцём Насановіч (2 гады, ч. 1 арт. 342), Аляксей Герман (5 гадоў, ч. 3 арт. 3611 , ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 2 ст. 368).
Не маюць адпаведнага статусу тыя асобы, якія адбываюць пакаранне — Вераніка Жаркіна (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368), Сяргей Сухавараў (ч. 1 арт. 3614, ч. 1 арт. 368), Андрэй Велікаселец (ч. 1 арт. 342, арт. 3612), Уладзімір Міхайленка (ч. 2 арт. 3613), Павел Іваноў (ч. 1 арт. 3611), Дзмітрый Бянчук і Марына Бланке (абодва паводле ч. 1 арт. 342), а таксама тыя, чыя судзімасць не пагашана, — Глеб Іваноў, Ілля Грышкоў, Аляксандр Душкевіч, Яўген Сізаў, Анастасія Фарбер і Кацярына Радзько (усе паводле ч. 1 арт. 342). Тэрміны невядомыя.
Фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
Цягам пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях;
- ч. 1 арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога скіраваная на рэабілітацыю нацызму, або кіраўніцтва такім фарміраваннем або структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго;
- ч. 3 арт. 3611 — уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі <…> для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта Беларусі;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта Беларусі;
- ч. 2 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта Беларусі, здзейсненая асобай, якая раней была асуджана за абразу або паклёп, або звязаная з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 22 чалавекі
- Эканоміка
З 1995 года пагалоўе свіней у Беларусі знізілася ў 1,6 раза, кароў — у 1,5
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская аб палітвязнях: Рэжым спрабуе стварыць ілюзію, нібыта вызваляе "злачынцаў"