За суткі ў Беларусі патанула дзевяць чалавек

8 ліпеня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі патанула дзевяць чалавек, паведамляе Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Паводле аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 7 ліпеня ў вадаёме Гомеля на скрыжаванні вуліц Крупскай і Лепешынскага патанула жанчына 1979 года нараджэння.
У гэты ж дзень ратавальнікі дасталі з вадасховішча Гарнова каля аднайменнай вёскі Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць) труп мужчыны 1987 г.н.
Ведамства адзначае, што за суткі на вадзе выратавана 10 чалавек, сярод іх дзяўчынка 2018 г.н.
Значны рост гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у тым ліку ў выніку ўтаплення канстатавала 5 ліпеня начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Фіневіч.
З пачатку года ў краіне патанула 14 дзяцей, у тым ліку 9 — у чэрвені. Гэта адбылося “ў тым ліку праз недагляд дарослых, якія не пракантралявалі належным чынам, дзе знаходзяцца іх дзеці, ці бяспечна праводзяць свой вольны час”, сказала прадстаўніца нагляднага органа, падкрэсліўшы, што “фактычна ўсе патанулыя на вадаёмах непаўналетнія былі пакінутыя без нагляду бацькоў”.
Паводле звестак ТРВОД, у 2023 годзе ў Беларусі патанула 339 чалавек — на 12,2% менш, чым у 2022-м. Непаўналетніх загінула на вадзе 21 (годам раней — 25; -16%).
Паведамлялася, што 55,2% загінулых (187 чалавек, у тым ліку два падлеткі) знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

