У Мінску абследуюць атракцыёны пасля аварыі ў парку Чалюскінцаў

8 ліпеня, Позірк. Прынятае рашэнне аб дадатковым абследаванні атракцыёнаў сталіцы, заявіў 8 ліпеня намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.
Дадатковыя праверкі прызначаныя на фоне аварыі 6 ліпеня на атракцыёне “Лебедзі” ў парку Чалюскінцаў, у якой пацярпелі ў тым ліку дзеці.
“Усе атракцыёны пасля сезоннага захоўвання праходзяць абавязковую праверку Дзяржпрамнаглядам МНС, у выніку якой выдаецца спецыяльны дазвол на эксплуатацыю атракцыёнаў у перыяд адкрыцця паркаў. Такая ж праверка была праведзеная ў дачыненні да атракцыёна “Лебедзі”, — цытуе Корзуна прэс-служба Мінгарвыканкама.
Паводле слоў чыноўніка, дазвол Дзяржпрамнагляду на эксплуатацыю гэтага атракцыёну выдадзены 25 красавіка.
Каментуючы аварыю, Корзун заявіў, што да яе прывяло “рэзкае апусканне праз парыў (пашкоджанне) зварнога завадскога вузла, якое пацягнула паломку гідраўлічнага бака і парыў гідраўлічных шлангаў”.
“Я ўпэўнены, што тое, што адбылося ў суботу, з’яўляецца збегам абставінаў. Гэта здарэнне носіць адзінкавы характар”, — сказаў ён, падкрэсліўшы, што ніхто не атрымаў траўмаў.
Пра падзенне атракцыёну каля 20 гадзін 6 ліпеня паведамілі карыстальнікі сацсетак. Гаворка ішла аб чатырох пацярпелых і мностве машын хуткай медыцынскай дапамогі на месцы здарэння.
Пазней дзяжурны механік парку ўдакладніў тэлеканалу АНТ, што траўмы атрымалі двое дарослых і дзіця. Паводле яго слоў, ва ўсіх “лёгкія ўдары і драпіны”, пры гэтым “адно дзіця вельмі моцна спалохалася, і яго забрала хуткая”.
12 траўня ў Лідзе (Гродзенская вобласць) 11-гадовая дзяўчынка выпала з атракцыёну ў парку забаў. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, дзіця атрымала множныя спалучаныя траўмы.
Раённы аддзел СК распачаў справу паводле ч. 2 арт. 338 Крымінальнага кодэкса (аказанне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
28 чэрвеня 2018 года ў мінскім парку Чалюскінцаў падчас руху зламаўся атракцыён “Калабок”: Кабінка з двума наведвальнікамі кранула зямлю. Пацярпелых не было.
7 ліпеня 2008 года ў тым жа парку ўпала дзіцячая карусель, шэсць чалавек, у тым ліку сямігадовае дзіця, атрымалі траўмы.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню за тры гады беларусы не фігуруюць у статыстыцы грузінскай паліцыі пра самагубствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



