Наведванне лясоў абмежавана практычна паўсюдна — Мінлясгас

11 ліпеня, Позірк. У 106 са 118 раёнаў Беларусі дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў, паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 ліпеня прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Мацкевіч.
У Мінскай вобласці свабодна хадзіць у лясы можна толькі ў Мядзельскім раёне; Магілёўскай — у Горацкім; Гродзенскай — у Навагрудскім, Дзятлаўскім, Карэліцкім і Іўеўскім.
У Віцебскай вобласці няма абмежаванняў на наведванне лясоў у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Мёрскім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім раёнах.
Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў, сказала Мацкевіч. За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.000 рублёў).
Мацкевіч заклікала сачыць за інфармацыяй на сайце Мінлясгаса, а таксама звяртаць увагу на шлагбаўмы ў лясах, якія пры дзейных арганічэннях зачыненыя. На гэтых бар’ерах маюцца QR-коды, адсканаваўшы якія можна атрымаць актуальную інфармацыю.
Прадстаўніца міністэрства падкрэсліла, што збіраць грыбы і ягады ў беларускіх лясах можна практычна паўсюль за выключэннем нешматлікіх участкаў. Для збору дазволена выкарыстоўваць “ручныя прыстасаванні”. Тэрміны пачатку збору брусніц і журавін вызначаюць аблвыканкамы, сезон збору іншых ягад не рэгламентаваны. Пры зборы грыбоў “нельга парушаць лясную подсціл”.
За парушэнне правіл нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак прадугледжана адказнасць паводле арт. 16.19 КаАП. Мацкевіч адзначыла, што гэты артыкул прадугледжвае штраф для фізічных асоб да 20 б.в. (800 рублёў). За першае паўгоддзе, паводле яе слоў, аштрафавана 70 чалавек.
Пры гэтым, паводле слоў прадстаўніцы міністэрства, калі чалавек “упершыню трапляецца” і “ненаўмысна вядзе нейкую нядобрую дзейнасць”, яго не штрафуюць, а папярэджваюць, паколькі ў кантралюючых органаў “няма мэты аштрафаваць усіх і ўся”.



- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
