Латушка абмеркаваў з МЗС Польшчы падтрымку “Белсата” і стратэгію па Беларусі
12 ліпеня, Позірк. Падтрымка і захаванне самастойнасці тэлеканала “Белсат” абмяркоўваліся цягам апошніх двух дзён на сустрэчах прадстаўнікоў дэмакратычных сіл з чыноўнікамі Міністэрства замежных спраў Польшчы, вынікае з паведамлення Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Адзначаецца, што 11 ліпеня адпаведная тэма была ўзнятая на перамовах з упаўнаважаным кіраўніка польскага МЗС па супрацьдзеянні міжнароднай дэзінфармацыі Томашам Хлонем, а 12 ліпеня — з намеснікам міністра замежных спраў Марэкам Праўдам.
Намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, які ўдзельнічаў у сустрэчах, падкрэсліў, што “Белсат” робіць “значны ўнёсак у супрацьдзеянне прапагандзе рэжыму Лукашэнкі”, даносіць да беларусаў “аб’ектыўную, праўдзівую і сумленную інфармацыю”, спрыяе пашырэнню ўжытку беларускай мовы.
“Для нас вельмі важна, каб “Белсат” развіваўся, каб “Белсат” і надалей мог перадаваць аб’ектыўную, праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, гэты мэсэдж быў данесены прадстаўнікам МЗС Польшчы”, — сказаў палітык.
На сустрэчы з Праўдам таксама абмяркоўвалася “важнасць стратэгіі па Беларусі, асаблівая роля ў ініцыяванні якой належыць Польшчы”.
“Важна рабіць усё, каб не пераўтварыць Беларусь у Паўночную Карэю: каб не закрываліся межы, каб беларусы маглі камунікаваць з ЕС, — сказаў Латушка. — Так, на жаль, ідзе вайна. Тое, што мы бачым сёння, тыя праблемы, якія ўзнікаюць для нас, для беларусаў, звязаныя з тым, што агрэсію [РФ] супраць Украіны падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Віна за сітуацыю, якая складваецца сёння (у тым ліку на межах Беларусі), — на баку асабіста Лукашэнкі і яго памагатых, менавіта яны падтрымліваюць агрэсію супраць Украіны і менавіта яны займаюцца рэпрэсіямі ўнутры краіны”.
На перамовах з намеснікам кіраўніка МЗС была ўзнятая тэма старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе з 1 студзеня 2025 года. Паводле інфармацыі АПК, “адно з першых запланаваных дзеянняў падчас старшынства — правядзенне канферэнцыі імя Тадэвуша Касцюшкі”, якая адбудзецца на пачатку наступнага года ў “Еўрапейскім цэнтры “Салідарнасці” ў Гданьску.
Латушка лічыць важным, каб падчас гэтай канферэнцыі “былі выпрацаваныя рашэнні, скіраваныя на тое, каб паскорыць змены ў Беларусі”, за якія “працягваюць змагацца беларусы”.
З заклікам захаваць “Белсат” і яго праекты “ў рамках аднаго тэлеканала на чале з Аляксеем Дзікавіцкім”, а таксама распачаць “шчыры і адкрыты дыялог” адносна ўнутраных змен на канале супрацоўнікі медыя звярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Працягнуць падтрымку “ўнікальнага тэлеканала “Белсат” і захаваць яго незалежнасць заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская — падчас сустрэчы з польскім міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім 10 ліпеня на палях саміту НАТО ў Вашынгтоне.
4 ліпеня паведамлялася, што “Белсат” плануецца ўключыць у склад новай медыяструктуры, якая ствараецца на базе Польскага грамадскага вяшчання (TVP) — Цэнтра замежных праграм (ЦЗП). Мяркуецца, што ў склад ЦЗП увойдуць таксама рускамоўны праект “Вось Так” і “ўкраінская рэдакцыя”, якая пачне працаваць 1 сакавіка 2025 года. Кіраваць ЦЗП будзе TVP World.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка