Ціханоўская ў Польшчы абмяркуе праблему легалізацыі беларусаў, сустрэнецца з былымі палітвязнямі

13 ліпеня, Позірк. Святлана Ціханоўская наведвае Польшчу з 13 па 15 ліпеня. У праграме — удзел у фестывалі беларускай культуры “Тутака” на Падляшшы, перамовы з польскімі службовыми асобамі і мясцовымі ўладамі, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускага бізнэсу у выгнанні, былымі палітвязнямі. У Міністэрстве ўнутраных спраў Польшчы яна абмяркуе праблему легалізацыі беларусаў.
Вячорка адзначыў, што некалькі дзён таму на саміце НАТО ў Вашынгтоне Ціханоўская сустрэлася з польскім міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Бакі абмеркавалі сітуацыю на мяжы, намаганні па вызваленні Анджэя Пачобута і іншых палітвязняў, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, дапамогу беларускім СМІ і грамадзянскай супольнасці.
Дарадца станоўча адказаў на пытанне, ці будзе падчас візіту ізноў, як і ў Вашынгтоне, ставіцца пытанне пра лёс тэлеканала “Белсат” з улікам апошняга звароту яго супрацоўнікаў з заклікам захаваць самастойнасць праекта.
Гл. таксама па тэме:
Ціханоўская заклікала кіраўніка МЗС Польшчы падтрымаць “Белсат”
Супрацоўнікі “Белсата” заклікалі кіраўніцтва Польшчы і TVP захаваць тэлеканал як асобны праект
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



