Літва часткова прыпыніла пропуск аўтамабіляў праз Мядзінінкай — ДПК (абноўлена)
Дададзены 4-ты абзац
14 ліпеня, Позірк. Літоўскі бок часова прыпыніў пропуск на сваю тэрыторыю легкавых і грузавых аўтамабіляў праз пункт Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог), паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі (ДПК).
Аўтамабілі не могуць уехаць у Літву з 03:00 14 ліпеня. ДПК са спасылкай на “сумежны бок”заяўляе аб “праблемах у працы праграмнага забеспячэння”.
“У кірунку Беларусі афармленне праводзіцца ў штатным рэжыме”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У 12:25 ДПК паведаміў аб аднаўленні “ў поўным аб’ёме” пропуску транспарту на пункце Мядзінінкай.
10 ліпеня Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) Беларусі заявіў, што Польшча перастала прымаць вялікагрузныя аўтамабілі, якія ідуць з пункта пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі). Паводле інфармацыі ведамства, рух спыніўся ў 3 гадзіны раніцы 10 ліпеня. У бок Беларусі фуры праз гэты пункт пропуску “пакуль ідуць, але значна павольней, чым звычайна”, гаварылася ў паведамленні ДМК.
Пазней агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на інфармацыю польскай мытні, што ўезд грузавых аўтамабіляў з Беларусі не спынены, а запаволены. Гэта звязана з уступленнем у сілу новых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.
Увечары 10 ліпеня ДМК паведаміў, што “польскі бок аднавіў прыём грузавых транспартных сродкаў, якія едуць на выезд з Беларусі праз пункт пропуску Казловічы”.
4 ліпеня паведамлялася, што польскі мытны тэрмінал у Малашэвічэ (Люблінскае ваяводства) аднавіў пропуск чыгуначных грузаў з Беларусі пасля 33 гадзін прастою.
Паводле афіцыйна інфармацыі Мытнай службы Польшчы, на тэрмінале праводзіліся “планавыя кантрольныя мерапрыемствы для абароны мытнай тэрыторыі ЕС ад пранікнення небяспечных тавараў або рэчываў”.
Польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі заявіў 22 чэрвеня, што Варшава разглядае магчымасць закрыцця ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
3 ліпеня ён сказаў, што Польшча не мае намеру закрываць мяжу з Беларуссю для пасажырскага руху.
Толькі ад Мінска залежыць, якімі будуць яго добрасуседскія адносіны з Польшчай, падкрэсліў Сікорскі. “Нашы базавыя патрабаванні — каб на волю выйшаў [палітзняволены журналіст] Анджэй Пачобут і спынілася сілавая перакідка мігрантаў”, — дадаў міністр.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца). Зараз на беларуска-польскай мяжы працуе два аўтамабільныя пункты пропуску: для пасажырскіх перавозак — Цярэспаль (Брэст), для грузавых — Кукурыкі (Казловічы).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка