МУС назвала “нацыстамі-экстрэмістамі” грамадзян, затрыманых на канцэрце пад Пінскам

14 ліпеня, Позірк. Аб затрыманні ў Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць) “нацыстаў-экстрэмістаў” справаздачылася 14 ліпеня Міністэрства ўнутраных спраў.
Сцвярджаецца, што супрацоўнікамі брэсцкага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы АМАП спыненае “незаконнае масавае мерапрыемства”, якое “на падставе правядзення канцэрту” планавала арганізаваць “група асоб неанацысцкіх поглядаў”.
Удзельнікамі мерапрыемства называюцца 56 чалавек з Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Пінска і Лунінца. “Сярод іх — датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе, а таксама сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне”, — заявіў начальнік упраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК Аляксандр Лаўруковіч.
“У цяперашні час 11 грамадзян прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў. Арганізатары, 42-х і 41-гадовы жыхары Пінскага раёна, — за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”, — сказаў прадстаўнік МУС.
8 ліпеня паведамлялася, што супрацоўнікі АМАП уварваліся ў намётавы лагер пад Пінскам і затрымалі 11 чалавек, якія сабраліся на канцэрт. У роліку МУС было паказана, як сілавікі выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам у зямлю. Адзначалася, што ўсе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
9 ліпеня стала вядома, што сярод затрыманых — сястра байца палка Каліноўскага Кірыла Іванова.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



