З Беларусі зноў спрабавалі вывезці ў РФ буйную партыю каляровага металу

20 ліпеня, Позірк. З Беларусі зноў спрабавалі вывезці ў Расію буйную партыю каляровага металу, вынікае з інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў.
Днямі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) і Дзяржаўтаінспекцыі Дубровенскага РАУС спынілі каля вёскі Сенцюры фуру, якой кіраваў 31-гадовы жыхар Оршы, паведаміў у відэакаментары намеснік начальніка УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама Вадзім Гердаў.
У паўпрычэпе было знойдзена больш за 13 т каляровага металу на суму звыш 45 тыс. рублёў (каля 14,2 тыс. долараў).
“Са слоў маладога чалавека, з ім звязаўся яго прыяцель і папрасіў перавезці груз у Расійскую Федэрацыю за грашовую ўзнагароду, — сказаў Гердаў. — Суправаджальныя дакументы на вываз металу з краіны ў мужчыны адсутнічалі. Метал канфіскаваны”.
“У дачыненні да ўладальніка грузу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў”, — дадаў намеснік начальніка абласнога УБЭЗ.
Гэта трэці такі выпадак за апошнія месяцы. 7 ліпеня МУС паведаміла пра спыненне спробы вывазу ў РФ 13 т каляровага металуу на суму каля 20 тыс. рублёў, 27 траўня — 17,5 т на суму звыш 21 тыс. рублёў (каля 6,3 тыс. і 6,6 тыс. долараў адпаведна).
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка