Качанава назвала прадстаўнікоў ЛГБТ людзьмі з адхіленнямі

23 ліпеня, Позірк. Адным з галоўных напрамкаў супрацоўніцтва з Расіяй старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава назвала адстойванне “традыцыйных каштоўнасцей”.
“Калі мы сёння не будзем займацца гэтымі пытаннямі — сямейныя каштоўнасці, традыцыйныя нашы каштоўнасці — гэта асноватворнае… Без гэтага няма далейшага развіцця сваёй краіны. Нічога яшчэ не прыдумала чалавецтва. Робаты не заменяць нас усюды. Самае галоўнае — гэта людзі, з нармальнымі сваімі традыцыйнымі каштоўнасцямі — і ў Расіі, і ў Беларусі, спрадвеку”, – заявіла яна ў інтэрв’ю ютуб-каналу “Минск-Москва | Прямой эфир” 22 ліпеня.
У Канстытуцыю ў 2022 годзе ўнесена норма аб шлюбе як саюзе паміж мужчынам і жанчынай, адзначыла кіраўнік СР НС.
“Але мы пайшлі далей. Калі мы разглядалі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі (зацверджана ў красавіку 2024 года. — “Позірк”.) ⟨…⟩, мы прапісалі яшчэ ⟨…⟩ “шлюб — паміж мужчынам і жанчынай па нараджэнні”, што вельмі важна”, — дадала яна.
“Я не ханжа. Я не збіраюся ставіць кляймо на тых людзей, у якіх ёсць нейкія адхіленні. Не. Навошта? Гэта, ведаеце, жыццё — яно такое, штука складаная. Але тое, што ў нас было традыцыйным — мы павінны адстойваць свае інтарэсы”, — сказала Качанава.
Іншымі важнейшымі напрамкамі супрацоўніцтва Мінска і Масквы, паводле яе слоў, з’яўляюцца барацьба “за шматпалярны свет”, “барацьба з тэрарызмам, з экстрэмізмам, з неправамернымі санкцыямі”.
У снежні 2022 года Качанава анансавала прыняцце закона аб забароне “прапаганды ЛГБТ”, спаслаўшыся на вопыт Расіі, “традыцый сям’і і праваслаўя”.
19 лютага 2024 года генпракурор Андрэй Швед заявіў, што “па ініцыятыве органаў пракуратуры” падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “нетрадыцыйных сямейных адносін”. Дакумент будзе ўстанаўліваць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду “ненармальных адносін, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей”.
Беларусь застаецца ў ліку аўтсайдэраў сярод краін Еўропы па правах сэксуальных меншасцяў, сведчаць даныя арганізацыі еўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe.
Улады, у тым ліку асабіста Аляксандр Лукашэнка, шмат гадоў публічна займаюць гамафобную пазіцыю.
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБеларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


