Ва Украіне ліквідаваны канал увозу падробленых беларускіх лекаў

28 ліпеня, Позірк. У Валынскай вобласці ліквідаваны канал нелегальнага ўвозу “фальсіфікаваных медыцынскіх прэпаратаў расійскай і беларускай вытворчасці”, паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны.
Са спасылкай на даныя следства адзначаецца, што схема ўвозу фальсіфікату была арганізавана праз Польшчу з мэтай наступнага збыту.
Кіраваў дастаўкай кантрабандных лекаў жыхар Валынскай вобласці з саўдзельнікамі. Рэалізоўваліся “падробленыя лекі праз інтэрнэт-крамы, сацсеткі і каналы ў месенджарах”, гаворыцца ў паведамленні.
“У ходзе праведзеных санкцыянаваных судом ператрусаў па месцах захоўвання медпрэпаратаў і пражывання фігурантаў праваахоўнікі канфіскавалі расійскія і беларускія медыкаменты, грашовыя сродкі ў рознай валюце ў эквіваленце больш за 2 млн грыўняў (каля 50 тыс. долараў. — “Позірк“.), чарнавыя запісы, таварна-транспартныя накладныя аб паштовых адпраўленнях лекавых сродкаў”, — адзначае наглядны орган.
Узбуджаная крымінальная справа, прызначаны шэраг экспертыз. Вырашаецца пытанне аб накладанні арышту на канфіскаваную маёмасць.
“Устанаўліваюцца ўсе датычныя да незаконнай дзейнасці”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Польскія мытнікі затрымалі 5 тыс. кантрабандных цыгарэт у таварным цягніку


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

