Выведка Заходняга аператыўнага камандавання правяла вучэнні з выкарыстаннем досведу расійскай агрэсіі ва Украіне

30 ліпеня, Позірк. Аб правядзенні 29 і 30 ліпеня тактыка-спецыяльных вучэнняў разведчыкаў Заходняга аператыўнага камандавання “з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі” Узброеных сіл РФ ва Украіне паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
Падчас манеўраў апрабаваныя “новыя аўтаматызаваныя комплексы збору і апрацоўкі інфармацыі, створаныя на аснове штучнага інтэлекту”.
Адпрацоўвалася вядзенне “ўсіх відаў разведкі, у тым ліку паветранай з ужываннем беспілотнай авіяцыі і радыёэлектроннай разведкі з ужываннем комплексаў сродкаў аўтаматызацыі і кіравання”. Дадаткова дэталёва прапрацоўваліся пытанні вядзення контрбатарэйнай барацьбы і ўжывання FPV-дронаў.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, называючы яе “спецыяльнай вайсковай аперацыяй”.
На пачатковым этапе ўварвання беларуская тэрыторыя актыўна выкарыстоўвалася для ўводу войскаў, а таксама абстрэлу ўкраінскай тэрыторыі. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што падтрымлівае РФ у яе дзеяннях.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну ўвайшла 20-тысячная групоўка расійскіх войск. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
Гл. таксама:
Зяленскі правёў на мяжы з Беларуссю нараду па абароне рубяжоў

- Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства
 - ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 


