Мінімум 21 вобшук адбыўся па адрасах журналістаў, якія працягваюць працу за мяжой — БАЖ

1 жніўня, Позірк. У чэрвені — ліпені 2024 года адбыўся як мінімум 21 вобшук па месцы рэгістрацыі ў Беларуст журналістаў, якія выехалі за мяжу і працягваюць працу, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).
Адзначаецца, што сілавікі прыязджалі з пастановамі на вобшук з заведзенымі на прадстаўнікоў медыя крымінальнымі справамі.
“Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць новую хвалю ператрусаў спосабам ціску на журналістаў і медыя. Улады не пакідаюць у спакоі не толькі журналістаў, што вымушана з’ехалі з Беларусі пад пагрозай рэпрэсій, але і іх родных”, — адзначае БАЖ.
На дадзены момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 37 прадстаўнікоў медыя.
Як паведамлялася раней, сярод іншых сілавікі ў ліпені прыходзілі да бацькоў вядучых акаўнта партала “Люстэрка” ў “ЦікТоку”. Праўладныя рэсурсы апублікавалі відэазапіс з імі пасля затрымання.
З яго вынікае, што праведзены вобшукі, накладзены арышт на маёмасць. Бацькоў журналістаў вымусілі сказаць на камеру, што яны асуджаюць дзейнасць сваіх дзяцей, “праз якіх маюць вялікія непрыемнасці”. Лёсы затрыманых невядомыя.
Сцвярджаецца, што “шэраг дадатковых крымінальных спраў узбуджаны ў дачыненні да цік-ток вядучых экстрэмісцкага фарміравання “Люстэрка”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЖыхары Беларусі сталі есці больш мяса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



