Батутыстка Бардзілоўская заваявала першы медаль Беларусі на Алімпіядзе ў Парыжы
2 жніўня, Позірк. 19-галовая Віялета Бардзілоўская заняла другое месца ў фінале жаночага алімпійскага турніру па скачках на батуце. Гэта першы медаль беларускіх спартсменаў на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
Бардзілоўская набрала 56,060 бала, прапусціўшы наперад Брыёні Пэйдж з Вялікабрытаніі (56,480). Бронзавая ўзнагарода ў канадкі Сафіям Мето (55,650).
АГ-2024 пачаліся 26 ліпеня і працягнуцца да 11 жніўня. У медальным заліку першыя пяць месцаў займаюць Кітай (12 залатых, 7 срэбраных, 7 бронзавых), ЗША (9, 16, 14), Францыя (8, 11, 9), Вялікабрытанія (8, 8, 8) і Аўстралія (8, 6, 5). Беларусь не ўлічваецца, але дэ-факта дзяліла б у заліку 41-е месца з Манголіяй, Тунісам і Фіджы.
Беларускія спартоўцы на Алімпіядзе выступаюць пад нейтральным сцягам. Усе яны, як і дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпіядзе спартсмены з Расіі, былі адобраныя нейтральнай групай па праверцы адпаведнасці спартсменаў кваліфікацыйным патрабаванням (AINERP), якую Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заснаваў сёлета ў сакавіку.
Пасля гэтага Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі зацвердзіў “спісачным складам” у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў 17 чалавек для ўдзеду ў АГ-2024.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартоўцу нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз ягоны пашпарт”.
28 сакавіка таго ж года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у тыпах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны” актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзейных кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
У Беларусі Алімпіяду афіцыйна не транслююць: у студзені 2023 МАК пазбавіў гэтага права Белтэлерадыёкампанію да 2032 года. Аднак ужо быў прэцэдэнт пірацкага эфіру, калі адна з беларускіх спартсменак удзельнічала ў фінальных спаборніцтвах. Пасля ўвядзення заходніх санкцый беларускія ўлады ўзаконілі пірацтва ў розных сферах.
- ЭканомікаБольш за ўсё за год прадукты харчавання ў ЕАЭС падаражэлі ў Беларусі і РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Рыжанкоў прыняў у новага амбасадара Кітая копіі даверчых грамат
- Грамадства, Палітыка
Журналістцы-палітзняволенай Шчыраковай уручаная прэмія Free Media Awards
- Палітыка
Ціханоўская заклікала палітэмігрантаў не наведваць Беларусь
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 70 тэмпературных рэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент узгадняе тэкст рэзалюцыі аб палітвязнях у Беларусі — Лябедзька
- ЭканомікаЗапасы прампрадукцыі на складах за пяць гадоў выраслі ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Прапагандыст Пратасевіч паведаміў прозвішчы яшчэ 10 вызваленых палітвязняў
- Грамадства
У першым чытанні прыняты законапраект, які змякчае пакаранне паводле "антынаркатычнага" арт. 328 КК
- ЭканомікаВа ўсіх абласцях Беларусі запаволіўся рост ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская правядзе "шэраг палітычных сустрэч" у ЗША
- Эканоміка
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 17 верасня
- Эканоміка
ПП НС ратыфікавала пагадненне з Расіяй аб вытворчасці самалёта "Асвей"
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у гадавым вымярэнні вырасла на 7,1% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка заклікаў міністэрствы абароны краін НАТО ўсталяваць кантакты з прадстаўніком АПК па абаронеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Рэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат
- ЭканомікаРэальныя даходы насельніцтва за год павялічыліся на 9,9% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Белстат: Аб'ём грузаперавозак за восем месяцаў у гадавым вымярэнні вырас на 2,8%
- Палітыка
Латушка: Рэжым Беларусі — праблема для еўрапейскай бяспекі
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат (дапоўнена)
- Эканоміка
У Беларусі запаволіўся рост эканомікі — Белстат
- Палітыка
Пракуратура г. зв. "днр" накіравала ў суд справу байца палка Каліноўскага Дзюрбейкі, запалоненага ўлетку 2022 года
- Палітыка
На семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі
- ПалітыкаНа семінары ПА НАТО Ціханоўская заклікала падтрымаць барацьбу за незалежнасць Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях абвешчаная на 17–19 верасня
- Палітыка
Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
- Палітыка
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
- Палітыка
Памілавана яшчэ 37 асуджаных за пратэсты (абноўлена)
- Грамадства
Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт
- Грамадства
Беларусаў да асцярожнасці з-за паводак у Еўропе заклікала толькі амбасада ў Аўстрыі