Ціханоўская спадзяецца на будучае членства Беларусі ў Супольнасці дэмакратый
8 жніўня, Позірк. “З нецярпеннем чакаю пачатку працы з Супольнасцю дэмакратый і спадзяюся ўбачыць дэмакратычную Беларусь у якасці яе члена ў будучыні”, — адзначыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская, віншуючы Мантаса Адаменаса з прызначэннем на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі.
“Дарагі Мантас, вы сапраўдны сябар Беларусі і адданы змагар за свабоду”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Мантас Адаменас — экс-дэпутат літоўскага Сейма (2008–2020), былы намеснік міністра замежных спраў Літвы (2020–2023). Пачне выконваць абавязкі генсакратара вышэйзгаданай арганізацыі 1 верасня 2024 года.
Супольнасць дэмакратый — створаная ў 2000 годзе глабальная міжурадавая кааліцыя са штаб-кватэрай у Варшаве. Займаецца “ўмацаваннем прыхільнасці прынцыпам Варшаўскай дэкларацыі”, “пашырэннем дыялогу па праблемах і магчымасцях прасоўвання і ўмацавання дэмакратычных працэсаў і інстытутаў”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства

