Лукашэнка падпісаў указ аб восеньскім прызыве
7 жніўня, Позірк. Указ “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” падпісаў 7 жніўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Дакумент прадугледжвае прызваць у верасні — лістападзе 2024 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.
Прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.
У 2023 годзе аналагічны ўказ аб восеньскім закліку Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня, у 2022-м — 4 ліпеня, у 2022-м — 20 ліпеня, у 2020-м — 3 жніўня, у 2019-м — 22 ліпеня.
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — восеньскі і вясновы, для кожнага падпісваюцца асобныя ўказы.
На пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія выкарыстоўваюцца пры вызначэнні прыдатнасці да праходжання воінскай службы. У прыватнасці, верхняя мяжа масы, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, узнята з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у органы пагранічнай службы, а таксама спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і воінскія часці.
Раней не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час грамадзяне з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела 37 кг/м2 (больш за 117 кг пры сярэднім для беларускіх мужчын росце 178 см), з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6-8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы па кантракце ў спецыяльных злучэннях.
За ўхіленне ад службы прадугледжана адказнасць па арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу).
Паводле даных Вярхоўнага суда, колькасць грамадзян, якіх прыцягваюць па гэтым артыкуле, памяншаецца. У 2016 годзе па арт. 435 КК было асуджана 676 асоб, у 2023-м — 266.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАнонсы падзей на 18 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

