Пачобут не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца — кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы
9 жніўня, Позірк. Асуджаны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі журналіст і актывіст Саюза палякаў Анджэй Пачобут “не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца”, заявіла кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы Малгажата Папроцка ў эфіры TVN24, каментуючы перамовы Варшавы з Мінскам па вызваленні палітвязня.
Да меркавання палітзняволенага трэба ставіцца вельмі сур’ёзна, падкрэсліла яна.
Папроцка запэўніла, што “ёсць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам”, гэтае пытанне пастаянна стаіць на парадку дня прэзідэнта Польшчы. Яна выказала спадзеў на тое, што “гэтая справа неўзабаве знойдзе добры фінал”.
Імя Пачобута “ўсплывала” падчас перамоваў па абмене зняволенымі паміж ЗША і РФ, паведаміў у эфіры TVP Info кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера. “Ход такога кшталту перамоваў кожны раз сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, пра якія я не магу тут расказаць. Аднак намаганні па вызваленні спадара Пачобута працягваюцца”, — сказаў ён.
4 жніўня 2024 года намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры Polsat News паведаміў, што вызваленне Пачобута і іншых палітвязняў абмяркоўваецца “наўпрост з Беларуссю”.
17 ліпеня міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Сямоняк заявіў, што “калі Беларусь вызваліць Анджэя Пачобута, пачне супрацоўнічаць з Польшчай па пытанні забойцы сяржанта Матэуша Сітэка і перастане спрыяць ціску на мяжы, то, несумненна, з’явяцца сігналы, якія дазволяць больш прагматычна наладжваць стасункі з польскага боку”.
Днём пазней аналагічныя ўмовы разрадкі двухбаковых стасункаў агучыў МЗС Польшчы.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Анджэя Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК. Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Пасля выраку Пачобуту Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Абмен зняволенымі паміж Расіяй і Захадам адбыўся 1 жніўня. Польшча выдала агента ГРУ Паўла Рубцова, пры гэтым не атрымаўшы некага са сваіх грамадзян.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка