Падляскае ваяводства выдзеліць звыш 340 тыс. еўра на стварэнне ў Беластоку Цэнтра беларускай культуры

15 студзеня, Позірк. Адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, легалізацыя бізнесу і вырашэнне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы абмеркаваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на сустрэчы з кіраўніком (маршалкам) Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім 15 студзеня.
Як паведаміў Латушка ў сваім тэлеграм-канале, падчас перамоваў была адзначана “значнасць рашэння аб адкрыцці Цэнтра беларускай культуры”, што “будзе спрыяць яе далейшаму развіццю” ў гэтым польскім рэгіёне, дзе “гістарычна пражывае найбуйнейшая група этнічных беларусаў”.
Касіцкі адзначыў, што з бюджэту ваяводства сёлета плануецца вылучыць звыш 340 тыс. еўра на дзейнасць культурнага цэнтра.
Паводле слоў Латушкі, ужо створана юрыдычная асоба культурнага цэнтра і адкрыты разліковы рахунак.
У Падляскім ваяводстве, дадаў палітык, працуе 731 кампанія з беларускім удзелам, “па дадзеным параметры ваяводства займае другое месца ў Польшчы”.
Бакі адзначылі зацікаўленасць у правядзенні асобнага мерапрыемства, арыентаванага на малы бізнес рэгіёна, для абмеркавання праблемных пытанняў, звязаных з легалізацыяй бізнесу, узаемадзеяння з банкаўскімі і іншымі структурамі, удакладніў Латушка.
“У ходзе сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні выкарыстання сродкаў Еўрасаюза, якія раней вылучаліся на трансгранічнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. У сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі гэтая фінансавая падтрымка была спыненая, — падкрэсліў кіраўнік НАУ. — Ваяводства звярнулася ў Еўрапейскую камісію з прапановай змяніць заканадаўства, каб сродкі маглі быць выкарыстаныя на патрэбы рэгіёну і арыентаваныя на беларускую этнічную меншасць і дыяспару, якая пражывае тут, а таксама падтрымку культурных, эканамічных, сацыяльных, грамадскіх і іншых праектаў”.
Таксама на перамовах узнімаліся пытанні “адукацыі на беларускай мове і стыпендый выбітным дзеячам беларускай культуры, якія маглі б быць прафінансаваны са сродкаў рэгіянальнага бюджэту”, “была атрымана папярэдняя згода маршалка ваяводства вылучыць такія сродкі ў сувязі з тым, што беларускія дзеячы культуры падвяргаюцца рэпрэсіям”, рэзюмаваў Латушка.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



