Мінск 19:28

СК скончыў спецвытворчасць у дачыненні да Івана Краўцова

Іван Краўцоў
Фота: "Еўрарадыё"

20 лютага, Позірк. Следчы камітэт скончыў “у парадку спецыяльнай вытворчасці” папярэдняе расследаванне ў дачыненні да палітыка Івана Краўцова, паведамляе прэс-служба СК

Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).

“Следствам устаноўлена, што абвінавачаны пад маркай аказання садзейнічання ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, шляхам падману і злоўжываннем даверу завалодаў грашовымі сродкамі ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” на суму каля 100 тыс. рублёў, а таксама ўзяў удзел у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання “Каардынацыйная рада” ажыццяўляў дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальная справа перададзена генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Іван Краўцоў — прадстаўнік каманды асуджанага да працяглага турэмнага тэрміну экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка. Раней ён працаваў у ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”.

Падзяліцца: