Рэпрэсіі ў Беларусі паболей, чым у нашай краіне падчас ваеннага становішча — кіраўнік МЗС Польшчы

20 лютага, Позірк. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі па выніках праведзенай 19 лютага ў Бруселі сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін ЕС паведаміў, што “ад імя некалькіх краін выказаўся па Беларусі, дзе таксама [як і ў Расіі] павінны адбыцца фальшывыя выбары”.
“Мы ўсе памятаем, што апошнія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Мы ўсе памятаем (…), што хваля рэпрэсій у Беларусі не спадае. У суадносінах з колькасцю насельніцтва гэта рэпрэсіі паболей, чым у нашай краіне падчас ваеннага становішча. Хачу нагадаць, што сёння і ў Расіі, і ў Беларусі больш палітычных зняволеных, чым было пры Леанідзе Брэжневе ў Савецкім Саюзе”, — цытуе Сікорскага польскі сайт 300polityka.
У траўні 2021 года Сікорскі ў статусе былога міністра замежных спраў (першы раз займаў гэтую пасаду ў 2007—2014 гадах) даваў інтэрв’ю “Белсату”, у якім ужо параўноўваў рэпрэсіі ў Беларусі і ў Польшчы. Тады ён адзначаў, што, “праўда, падчас ваеннага становішча, здаецца, загінула больш людзей”.
За час дзеяння ваеннага становішча ў Польшчы (з 13 снежня 1981 года да 22 ліпеня 1983 года) загінула больш за 100 актывістаў апазіцыі.
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка


