Тры чалавекі шпіталізаваныя пасля ДТЗ з удзелам міжнароднага аўтобуса Масква — Брэст (абноўлена)

18 жніўня, Позірк. Тры чалавекі шпіталізаваныя ў выніку аварыі з удзелам міжнароднага аўтобуса Масква — Брэст. ДТЗ адбылося каля 6 гадзін раніцы 18 жніўня ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца 1973 года нараджэння не даў рады кіраванню, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы.
У салоне знаходзіліся два кіроўцы і 46 пасажыраў.
Абнаўленне. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у ДТЗ пацярпела 9 чалавек. Трое шпіталізаваных знаходзяцца ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы, адзін з іх у стане сярэдняй цяжкасці змешчаны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для надання дапамогі спецыялістам бальніцы на кансіліум выязджаў траўматолаг “абласнога ўзроўню”. Чацвёра пацярпелых “агледжаныя спецыялістамі і накіраваныя на амбулаторнае лячэнне”. “Яшчэ дзве пацярпелыя, якія з’ехалі ў Баранавічы, былі агледжаныя спецыялістамі-траўматолагамі Баранавічаў і таксама накіраваныя на амбулаторнае лячэнне”, — адзначае міністэрства.
Яшчэ ў адным рэлізе ад 18 жніўня ведамства паведамляе пра пяць пацярпелых у ДТЗ у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Сярод іх дзеці 11 і 13 гадоў, стан абодвух ацэньваецца як здавальняючы, яны шпіталізаваныя ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы для “дынамічнага назірання”. Адзін дарослы ў “цяжкім стабільным” стане быў змешчаны ў аддзяленне рэанімацыі і анестэзіялогіі, да яго адправілі рэанімабіль для транспарціроўкі ў Магілёўскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Яшчэ двое дарослых шпіталізаваныя ў хірургічнае аддзяленне райбальніцы з “ударамі і сінякамі рознай ступені цяжкасці”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
