Мінск 03:01

Ціханоўская пачала візіт у Польшчу

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

25 жніўня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская пачала “кароткі візіт” у Польшчу, які працягнецца да “абеду панядзелка”, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, у рамках візіту дэмлідар выступіць на Campus Poland of the Future “Плошча адкрытай думкі”, а таксама правядзе шэраг сустрэч.

“Ціханоўская сустрэнецца з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, з міністрам у еўрапейскіх справах Адамам Шлапкам напярэдадні старшынства Польшчы ў ЕС [у першым паўгоддзі 2025 года], з іншымі палітыкамі”, — адзначыў Вячорка.

Дарадца таксама анансаваў сустрэчы Ціханоўскай з супрацоўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, інтэрв’ю для польскіх СМІ.

Campus Poland of the Future “Плошча адкрытай думкі” — штогадовае мерапрыемства, дзе абмяркоўваюцца пытанні палітыкі, бяспекі, культуры, адукацыі, грамадзянскай супольнасці.

Сёлета пройдзе ў Ольштыне, чакаецца ўдзел прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, Тшаскоўскага, прэзідэнта Еўрапейскага парламента Раберты Метсолы, віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Веры Ёўравай, экс-прэм’ер-міністра Фінляндыі Санны Марын.

Падзяліцца: