Лукашэнка: У будучыні 80–85% сельскага насельніцтва Беларусі будзе жыць у аграгарадках
29 верасня, Позірк. У будучым 80–85% сельскага насельніцтва Беларусі будзе жыць у аграгарадках, астатняя частка — у буйных вёсках, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 29 верасня падчас паездкі па Магілёўскай вобласці.
Пры гэтым, паводле яго слоў, “некаторыя неперспектыўныя вёскі” атрымаюць развіццё, “толькі калі будзе цікавасць з боку прыватных асоб”.
“Але галоўнае — гэта аграгарадкі. Вось сёння хацелася б паглядзець, як будзе выглядаць вёска будучыні”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на 1 студзеня 2023 года ў сельскай мясцовасці пражывала 1.988.212 чалавек, ці 21,6% насельніцтва краіны.
Паняцце “аграгарадок” было замацавана дзяржаўнай праграмай “адраджэння і развіцця вёскі” на 2005–2010 гады. У дакуменце пад ім меўся на ўвазе “добраўпарадкаваны населены пункт” з “вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтву, якое пражывае ў ім, і жыхарам прылеглых тэрыторый”.
Цяпер статус аграгарадка мае каля 1,5 тыс. з 23 тыс. сельскіх населеных пунктаў краіны.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа два месяцы ў Беларусі пабудавана на 34,3% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія тры дні Латвія спыніла ў чатыры разы больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь люты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксаваны тэмпературны рэкордМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



