Затрыманаму грамадзяніну Японіі прад’яўлена абвінавачанне ў агентурнай дзейнасці — КДБ
6 верасня, Позірк. Грамадзяніну Японіі Наканісі Масатосі прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 3581 Крымінальнага кодэкса Беларусі (агентурная дзейнасць). Пра гэта паведаміў 5 верасня ў рэпартажы “Правал “самурая” з Токіа” на тэлеканале “Беларусь 1” начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Згаданы “падданы Японіі” затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнай разведкай, дадаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго сцвярджэння, Наканісі, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, ажыццяўляў збор і перадачу ў адрас японскай спецслужбы “выведвальнай інфармацыі ваеннага характару, у прыватнасці, аб беларускай ваеннай інфраструктуры, аб перамяшчэнні войскаў і ваеннай тэхнікі, аб бягучай сітуацыі на паўднёвым напрамку”.
Акрамя таго, паводле слоў Бычака, “іншаземцу разведорганам адпрацоўваліся заданні па вярбовачным вывучэнні беларускіх грамадзян, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў”.
“Падчас праведзенага расследавання, якое цяпер набліжаецца да завяршэння, атрыманы пераканаўчыя і неабвержныя доказы супрацьпраўнай дзейнасці Наканісі. На канфіскаванай тэхніцы выяўлена перапіска фігуранта з цэнтрам, якая змяшчае справаздачы аб выкананых заданнях, звесткі аб панесеных ім пры гэтым фінансавых затратах і іншае”, — сказаў ён.
Акрамя таго, адзначыў начальнік Следчага ўпраўлення КДБ, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, зафіксаваны “неаднаразовыя сустрэчы іншаземца з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы, якія працуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пад дыпламатычным прыкрыццём”.
Абвінавачаны ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ, і, паводле сцвярджэння Бычака, “актыўна супрацоўнічае са следствам і дае падрабязныя паказанні аб сваёй супрацьпраўнай дзейнасці”.
У рэпартажы сказана, што Наканісі пераехаў у Гомель у 2018 годзе. Паведамляецца, што ён узяў фіктыўны шлюб з грамадзянкай Беларусі, які затым скасаваў, і ўладкаваўся працаваць выкладчыкам японскай мовы ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Скарыны.
З Гомеля ён нібыта ездзіў у раён беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе, “здымаў дарогі, масты, стратэгічныя аб’екты, кшталту вакзалаў ці аэрапортаў, інфраструктуру ваенных аб’ектаў, а таксама чыгуначныя пуці, напрыклад, там, дзе ляжаць вузкакалейныя рэйкі”.
Сцвярджаецца, што падазраваны за шэсць гадоў жыцця ў Беларусі зрабіў больш за 9 тыс. “дакладных фатаграфій з беларуска-ўкраінскага прынгранічча”, якія ён “баяўся перадаваць па інтэрнеце, а хацеў выключна асабіста, у рукі” куратарам пасля прыбыцця ў Японію.
Галоўным напрамкам яго працы ў рэпартажы называецца “збор дзелавой інфармацыі” праз адкрытую ім “фірму-пустышку”. Таксама сцвярджаецца, што японец збіраў інфармацыю аб сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі, прыводзяцца кадры ягонага ўдзелу ў пратэстах 2020 года, падчас якіх яго перапіска з “куратарам” са спецслужбаў, па сцвярджэнні аўтараў рэпартажу, стала больш актыўнай.
Пра тое, што “ў гісторыі Беларусі ўпершыню спынена дзейнасць японскіх спецслужбаў”, — тэлеграм-канал Агенцтва тэленавін, якое ўваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі, паведаміў 4 верасня.
“Пойманы агент, пададзены Краіны ўзыходзячага сонца, які меў самыя шырокія інтарэсы, пачынаючы ад збору інфармацыі аб сацыяльна-палітычнай абстаноўцы ў Беларусі, рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Адзін пояс — адзін шлях” і заканчваючы тым, што адбываецца на беларуска-ўкраінскай мяжы, здымкай ваеннай інфраструктуры”, — гаварылася ў анонсе рэпартажу.
Таксама называлася імя затрыманага.
Факт затрымання 50-гадовага грамадзяніна краіны ў Беларусі “9 ліпеня за меркаванае парушэнне беларускага заканадаўства” пацвердзіла 4 верасня тэлеканалу NHK амбасада Японіі ў Мінску.
5 верасня гэтую інфармацыю пацвердзіў журналістам галоўны сакратар Кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі. Паводле яго слоў, японскі консул сустрэўся з затрыманым, урад “аказаў яму максімальную падтрымку, у тым ліку звязаўся з яго сваякамі”.
Даведка “Позірку”:
Згодна з артыкулам 3581 КК Беларусі, “супрацоўніцтва замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай або замежнай арганізацыяй, спалучанае са здзяйсненнем дзеянняў, загадзя накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, пры адсутнасці прыкмет іншых больш цяжкіх злачынстваў супраць дзяржавы (агентурная дзейнасць) — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў са штрафам або без штрафу”.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка